На правах рэкламы

29 кастрычніка — беларускамоўная вандроўка «Старажытны Полацк»

Маршрут: Мінск — Полацк — Мінск.

Полацк — патрыярх зямлі беларускай — сустракае дзівоснай панарамай Дзвіны.

Вас чакае наведванне Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, заснаванага ў XII ст. У Спаса-Праабражэнскай царкве захаваліся фрэскі XII ст., захоўваюцца мошчы першай беларускай святой Еўфрасінні Полацкай і копія крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Вы пройдзеце па старажытных вуліцах, якія памятаюць гукі крокаў легендарнага полацкага князя Усяслава Чарадзея, дойліда Іаана, майстра-ювеліра Лазара Богшы, першадрукара Францыска Скарыны і многіх іншых выдатных людзей нашай гісторыі…

Менавіта тут вы атрымаеце магчымасць сфатаграфавацца ў самым цэнтры Еўропы і не толькі адчуць смак роднай мовы, але і дакрануцца да самай смачнай яе літары — «Ў».

Падчас экскурсіі вы пазнаёміцеся з Сафійскім саборам XVIII ст., пабудаваным на захаваных фрагментах сабора XI ст. Побач з саборам знаходзіцца ўнікальны помнік пісьменства XII ст. — Барысаў камень.

Экскурсія працягнецца ў адноўленым будынку старадаўняга езуіцкага калегіума, заснаванага ў Полацку ў 1580 г. (ад 2005 г. у яго карпусах размяшчаецца Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт), дзе вы зможаце ўбачыць рэканструкцыю «Механічнай галавы» — знакамітага тварэння вучонага Габрыэля Грубера, які працаваў у гэтых гістарычных сценах у канцы XVIII ст. і ўнёс вялікі ўклад у развіццё навукі, адукацыі і культуры.

Цана вандроўкі: 45 рублёў на чалавека.

Пастаянным кліентам, пенсіянерам і дзецям да 12 год — зніжка 5 рублёў!

Праграма тура

Анлайн-браніраванне

Каляндар экскурсій

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 222-33-21, (29) 765-25-45, (29) 650-61-02 (Лідзія).

ТАА «БелЮніІнтэрКам». УНП 19052271

Каментары

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →