Грамадства33

З пачатку года больш за 300 чалавек асудзілі за «прапаганду нацызму»

З пачатку года 313 чалавек прыцягнута ў Беларусі да адміністрацыйнай адказнасці за «прапаганду, публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» (арт.19.10 КаАП). Пра гэта заявіў 12 снежня старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, выступаючы ў Мінску на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да гадавіны прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.

Фота: Гепракуратура

Па словах Сукалы,

«адзін чалавек прыцягнуты [да адказнасці] за рэабілітацыю нацызму [па арт. 1301 Крымінальнага кодэкса] і яшчэ адзін асуджаны за размяшчэнне такой інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт».

«Ажыццяўленне правасуддзя па такіх крымінальных справах аказвае сур'ёзнае інфармацыйна-асветніцкае ўздзеянне на наша грамадства. Дазваляе прадставіць і распаўсюдзіць дакладную інфармацыю пра трагедыю ваеннага часу і яго наступствы», — сказаў Валянцін Сукала.

Улады ўзмацнілі барацьбу з «рэабілітацыяй нацызму» пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і масавых пратэстаў, якія рушылі за імі. Дзяржаўная прапаганда і чыноўнікі пастаянна падымаюць тэму нібыта наяўнай сувязі паміж прыхільнікамі пераменаў і нацызмам.

Каментары3

  • K
    12.12.2024
    Ёсць яшчэ былы кіраўнік саўгасу які казаў:
    "С Гітлером не только плохое связано, но и многое хорошее. У Гитлера можно многое взять в пример".
  • Far
    12.12.2024
    Пойдзеце ўсе вы, судзі лукашызму, пад справядлівы суд за злачынствы супраць чалавецтва.
    Будуць судзіць вас як судзілі суддзяў гітлераўскай Германіі. Бо быў і Нюрнгберскі працэс над нацысцкімі судзямі.
  • DVD
    12.12.2024
    Жоўтыя біркі на людзях асуджаных за грамадскую пазіцыю па сфабрыкаваным справам, адносіны ла людзей як да скаціны, масавыя злачынства супраць чалавецтва, а так сама уласаўскі трыкалор у кабінетах карнікаў і ёсць рэабілітацыя нацызму.

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →