Фестываль стрыт-арту «Вуліца Бразіл — 2017»: галоўныя творы ФОТЫ
Беларуска-бразільскі фестываль гарадскога мастацтва праходзіць у Мінску ўжо чацвёрты год. Пачынаўся фестываль з невялічкіх графіці ў розных месцах сталіцы. У наступныя гады фестываль зрабіў вялікую інтэрвенцыю на Кастрычніцкай вуліцы. У гэтым годзе каля трох дзясяткаў мастакоў прадставяць свае творы ў розных кропках Мінска. Фестываль «Вуліца Бразіл» распачаўся напрыканцы жніўня і ўжо сёння менчукі могуць пабачыць большасць мастацкіх прац. Закрыццё фестывалю пройдзе 2 верасня на Кастрычніцкай вуліцы ў фармаце няспыннага карнавалу. «НН» прадстаўляе падборку асноўных завершаных твораў і ўдзельнікаў.
L7M (28 гадоў, Сан-Паўлу, Бразілія)
Дзе малюе: Будынак «Белавія» (вул. Няміга, 12)
Што малюе: Экзатычную птушку.
Zeh Palito, (30 год, Лімейра, Бразілія)
Дзе малюе: Будынак абутковай фабрыкі «Прамень» (вул. Кальварыйская, 18)
Што малюе: прыродную кампазіцыю з раслінамі, вазай і птушачкай.
Dedablio, (30 год, Сан-Паўлу, Бразілія)
Дзе малюе: Культурны цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9)
Што малюе: Абстрактныя рознакаляровыя выявы людзей.
Horoiwa, (29 гадоў, Сан-Паўлу, Бразілія)
Дзе малюе: вул. Раманаўская Слабада, 5а
Што малюе: Традыцыйны для многіх культур свету абрад абразання валасоў жанчыне. Мурал малюе пэндзлем і акрылам.
Таксама дадаем некалькі здымкаў яшчэ няскончаных прац і акцый на Кастрычніцкай вуліцы.
Адмыслова для закрыцця фестываля на Кастрычніцкай вуліцы зноў з'явяцца размаляваныя трамваі.
А таксама будзе размалявана прастора моста праз Свіслач на Кастрычніцкай.
Каментары