Не паспеў на Кастрычніцкай вуліцы з'явіцца новы арт-аб'ект, які мінчукі жартаўліва празвалі вагінай, як учора яму абламалі «рукі».
Так выглядала скульптура першапачаткова.
Скульптура, якая на самой справе ўяўляе з сябе сумесь бактэрыі, расліны і чалавека-«зверанаўта», які прыйшоў на нашу зямлю, каб вучыць людзей ладзіць з наваколлем, у рамках фестывалю Vuliсa Brasil стварыў беларускі мастак Bazinato.
Нягледзячы на відавочную сапсаванасць, аўтар скульптуры не адчайваецца і нават думае яе дапрацаваць, развіўшы тэму вандалізму з ампутацыяй канечнасцяў.
Каментары