Культура1515

Рэктарка Акадэміі музыкі расказала, што робіць, калі бачыць сваіх студэнтаў у падземных пераходах з інструментамі

Рэктарка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава дала вялікае інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня». Прыводзім самыя цікавыя выказванні.

Кацярына Дулава, фота Sb.by

Пра размеркаванне

«Я ганаруся тым, што на працягу некалькіх гадоў у акадэміі стопрацэнтнае размеркаванне выпускнікоў.

Мы вядзем сумесную прадуктыўную працу з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў, у асноўным з канцэртнымі, тэатральна-відовішчнымі арганізацыямі і ўстановамі адукацыі. Безумоўна, у галіны культуры ёсць спецыфіка прыёму выпускнікоў на працу ў творчыя арганізацыі, якая тычыцца правядзення конкурсу на замяшчэнне пасад творчых работнікаў. Напрыклад, каб патрапіць у той ці іншы аркестр, трэба прайсці конкурсны адбор перад заключэннем працоўнага дагавора. Гэта патрабаванне прад'яўляецца і да оперных выканаўцаў».

Пра эміграцыю выканаўцаў

«[Ад'езд маладых музыкантаў] — сур'ёзны прадмет для разважанняў. Таму што калі падрыхтаваны намі спецыяліст запатрабаваны і па ўзроўні майстэрства адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да музыкаў у лепшых аркестрах або тэатрах свету, то якія-небудзь забароны ў гэтай сферы абсалютна непрадуктыўныя. Калі я разумею, што такі крок забяспечыць маладому музыканту ў далейшым творчае развіццё, то лічу немагчымым і непатрэбным гэтаму перашкаджаць.

Ёсць іншы нюанс. Хлопцы ў адсутнасць сур'ёзных кансультацый са сваімі бацькамі, педагогамі часам самастойна прымаюць рашэнне і ў сярэдзіне навучання з'язджаюць некуды, не ведаючы пра тое, што іх чакае.

Мы спрабуем максімальна растлумачваць той факт, што пры ўсёй адкрытасці свету ў кожнай краіне існуе патрабаванне закрываць вакансіі ў аркестрах, тэатрах перш за ўсё сваімі, нацыянальнымі кадрамі. І мы там заўсёды знаходзімся на правах гасцей.

Пра студэнтаў, якія граюць у падземных пераходах

«У некаторых выпадках бывае вельмі забаўна, калі я бачу, што грае наш студэнт, і каб яго ня бянтэжыць, імкнуся прайсці незаўважна.

Але наогул, не бачу ў гэтым нічога дрэннага. Тым больш калі чалавек займаецца гэтым законна, а сёння гэта дазволена, і гарадскія ўлады вітаюць. Калі чалавек грае добра прыгожую музыку, што тут можа быць кепскага? І ў рэшце рэшт, я б сказала, што гэта векавая практыка: студэнты кансерваторыі заўсёды спрабавалі падпрацаваць, а заадно і выпрацаваць навыкі пераадолення хвалявання пры публічным выступе. Лічу, што выкананне нашых студэнтаў упрыгожвае фанасферу горада.

Каментары15

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю4

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы19

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне. Украінцам ягоны выбар не спадабаецца13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні2

Стала вядома, што за беларус арганізоўваў напад на расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →