Блогера Змітра Казлова з Оршы трэці раз запар асудзілі на 15 сутак
Блогера Змітра Казлова, вядомага як «Шэры кот», трэці раз запар пакаралі арыштам на 15 сутак за снежаньскія акцыі пратэсту, напісала ў фэйсбуку праваабаронца Паліна Сцепаненка.
Змітра асудзілі 13 студзеня, пакуль ён быў за кратамі ў Оршы. Ніхто з ягоных знаёмых ці прадстаўнікоў аб працэсе не ведаў.
Праваабаронца Ігар Казмерчак паведамляе, што на Змітра Казлова агулам склалі 8 пратаколаў (за ўдзел у акцыях і за распаўсюд заклікаў да ўдзелу), вядома таксама, што яго яшчэ чакае працэс 27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска.
«Сам ён сказаў: «Чакайце на майскія», — расказала Сцепаненка Свабодзе. — Абскарджваць нічога не будзе: прызнае і ўдзел у акцыях, і распаўсюд інфармацыі ў сацыяльных сетках».
Першы раз Зміцер Казлоў быў затрыманы 25 снежня і асуджаны на 15 сутак, потым арышт быў працягнуты.
Каментары