Бяроза наша. Гурту «Бяз назвы» споўнілася 20 год — паслухайце іх жывы выступ з найлепшымі хітамі ВІДЭА
Алесь Лютыч сабраў свой першы гурт пад назвай «Якуб і кампанія» яшчэ ў школе. Гісторыя ж гурта:B:N: пачалася пасля знаёмства Лютыча з Сержуком Машковічам, які стаў аўтарам тэкстаў шматлікіх хітоў калектыва з Бярозы.
Іх песні ставілі на дыскатэках у родным горадзе,:B:N: разрывалі «Басовішча» і выступалі ў Польшчы на адной сцэне з Myslovitz і Soulfly, а летась адзначылі сваё 20-годдзе.
У сваім жывым сэце гурт сыграў найбольш важныя песні з гісторыі — ад самых першых да прэм’еры. А ў размове з Мірай Шульц Алесь Лютыч распавёў пра варыянты расшыфроўкі назвы і сакрэт двукроп’я ў ім, досвед працы начальнікам на керамічнай фабрыцы і пераезд у Мінск, а таксама пра ўспрыманне доўгажыхарства свайго гурта і папулярнасць у маладых слухачоў.
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.
Каментары