Мінгарвыканкам усё ж пакараў прадавачку «Камунаркі», якая не зразумела «гарбату» ад сябра Міракяна
Мінгарвыканкам разабраўся ў канфліктнай сітуацыі, якая адбылася паміж прадавачкай «Камунаркі» і наведнікамі Русланам Юсупавым і Арамаісам Міракянам.
Чытайце. «Гаварыце па-руску, а то выклічу ахову!» Дзве версіі канфлікту ў краме «Камунаркі»
Арамаіс Міракян: Гісторыя з гарбатай у «Камунарцы» адбылася не са мной. Прабачце
Прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «Умовы для мовы» Ігар Случак атрымаў адказ ад чыноўнікаў.
У ім паведамляецца, што прадавачцы Канапацкай, якая адмовіла ў абслугоўванні праз замову на беларускай мове, абвесцілі вусную заўвагу.
«ААТ «Камунарка» былі прынятыя меры па выпраўленні сітуацыі і недапушчэнні падобных канфліктаў у далейшым», — запэўнівае Мінгарвыканкам.
У адказе ўдакладняецца, што супраць прадавачкі Канапацкай не будзе пачаты адміністрацыйны працэс праз малазначнасць правапарушэння. Чыноўнікі адзначаюць, пасля канфлікту Арамаіс Міракян наведаў кавярню яшчэ раз і застаўся задаволены абслугоўваннем, таму што цяпер з ім размаўлялі па-беларуску.
Каментары