Выбары-20205050

Усход Беларусі скандуе «Жыве Беларусь!». Жлобін эйфарычна сустрэў «Анёлаў Чарлі» ВІДЭА

Жлобін — прамысловы горад у Гомельскай вобласці, дзе працуе адзіны ў краіне металургічны завод. Вось як віталі Ціханоўскую ў Жлобіне:

На мітынг у парк — лукашэнкаўцы ўсюды вызначылі для сустрэч такія мясціны, каб было чым далей ад людных месцах, не на відне — сабраліся некалькі тысяч чалавек.

На мітынгу ў Жлобіне пераважалі мужчыны сярэдняга ўзросту.

Звяртала ўвагу таксама нацыянальная свядомасць удзельнікаў. Многія людзі прынеслі нацыянальную сімволіку. Грамада з энтузіязмам скандавала «Жыве Беларусь!» — патрыятычны лозунг нацыянальнага адраджэння.

Вось як патлумачыў свае матывы малады чалавек:

А вось як іншы жлобінец тлумачыць, чаму не будзе галасаваць за Лукашэнку:

Вось стрым з мітынгу ў Жлобіне:

Характэрна для Жлобіна: побач стаяць людзі і з дзяржаўнай, і з нацыянальнай сімволікай.

У парку ёсць некалькі атрацыёнаў, але ніводны не працуе.

«Я хачу паразмаўляць з новымі палітыкамі, якія будуць правіць добра нашай краінай. А Лукашэнка нас загнабіў», — кажа адзін мужчына, што ідзе на мітынг.

«Я прыйшоў сюды, каб падтрымаць Святлану Ціханоўскую, — кажа іншы малады чалавек. — А потым пройдуць сумленныя выбары, каб маглі ўзяць удзел усе кандыдаты»

Ціханоўская, Цапкала, Калеснікава падымаюцца на сцэны пад акампанемент песні «Муры» («Сцяна») каталонца Люіса Льяка, што стала сімвалам пратэстаў у Каталоніі, яе на кожнай сустрэчы спявае Сяргей Космас. Сёння ён спявае ўжо не па-руску, а па-беларуску.

Людзі скандуюць: «Света! Света! Света!». «Верым, можам, пераможам!».

Людзі захоплена фоткаюць Ціханоўскую на свае тэлефоны.

«Усё як у першы раз, я не магу прывыкнуць. Прывітанне, Жлобін! — кажа Ціханоўская. — Мы сабраліся тут за перамены. Я, калі прыходжу на пікеты і бачу партрэты майго мужа, які зараз у СІЗА, ледзь стрымліваю слёзы. Я была вымушана стаць за свайго мужа, змагара за свабоду».

Людзі скандуюць: «Малайчына! Малайчына!»

Ціханоўская ўсё больш і больш імправізуе. Яна коратка пераказвае сваю біяграфію. Святлана тлумачыць, чаму яна прыйшла ў кандыдаты. 

«Мы забыліся за 20 гадоў, як гэта звацца людзьмі, — кажа Святлана. — Нас павінны чуць. Мой муж ездзіў па Беларусі і прапускаў гэта праз сябе. Ён разумеў, што кепска большасці, ён стаў выступаць за змену ўлады. Сяргея кінулі за краты ўжо на Новы год, яны пераследавалі людзей, што давалі інтэрв'ю Сяргею. Сяргей расплюшчваў людзям вочы». 

«Мы не народзец, мы — народ», — зазначае Святлана. Чаму ўсе краіны добра жывуць, а мы не? Можа праблема не ў людзях, а ў кіраўніцтве? 

Ціханоўская заклікае вызваліць палівязняў. Людзі скандуюць: «Свабоду! Свабоду!»

Калі кідаюць людзей у турму, гэта справядліва? «Хіба гэта краіна для жыцця?» — пытаецца Святлана.

«Перамен!» — скандуюць людзі.

«Першае, што я зраблю, — мы выпусцім усіх палітвязняў, мы выпусцім асуджаных за эканамічныя злачынствы. За шэсць месяцаў мы прызначым новыя сумленныя выбары. І тады ўжо ўсе кандыдаты прэзентуюць свае праграмы, вы іх прачытаеце, і тады ўжо вы выбераце дастойнага кандыдата».

«Дзякуй, дзякуй!» — неаднаразова зрываюцца на авацыі.

«Ні ў якім разе не галасуйце датэрмінова. Ні ў якім разе. Толькі 9 жніўня, бліжэй да вечара. Прыходзім і галасуем за Ціханоўскую Святлану Георгіеўну!»

«Света! Света! Света» — скандуюць людзі.

«Любоў да мужа прывяла мяне ў палітыку, а цяпер я адчуваю любоў да людзей. Мы будзем жыць у незалежнай і багатай Беларусі!» — кажа яна.

Марыя Калеснікава звяртаецца па-беларуску:

«Прывітанне, Жлобін! Вы неверагодныя! Як вы жывяце?» —»Хранова», — адказваюць людзі.

Калі я ехала ў машыне, мне тата напісаў смс. Сёння дзень Ваенна-марскога флота, а тата служыў на падводнай лодцы. Тата пажадаў «Сем футаў пад кілем».

Калеснікава кажа: «Давайце ўявім новую краіну, у якой мы будзем жыць». Там рабочы не будзе раўняцца беднаму. Чалавек будзе жыць у дастатку. У новай Беларусі рабочы не будзе маўклівы, рабочы будзе браць удзел у жыцці завода і краіны. У новай Беларусі ўрад будзе з павагай ставіцца да рабочых, а не сварыцца. Такой павінна быць будучыня. Вы хочаце жыць у такой краіне?»

«Так», — адказваюць людзі.

«Улады трымаюць нас за дурняў. Вы верыце ўладам?»

«Не», — адказваюць людзі.

Ізноў іграе «Грай» Ляпісаў.

«Гэта нармальна, калі пенсіянеры жывуць напаўгалоднымі? Не нармальна?»

«Не» — адказваюць людзі.

«Гэта нармальна, калі ціснуць на настаўнікаў, каб яны фальсіфікавалі галасы? Не! Настаўнікі павінны вучыць дзяцей».

«Але трэба дзейнічаць законнымі метадамі».

«Мы заклікаем чыноўнікаў не ісці супраць свайго народа, не баяцца яго, а стаць плячо ў плячо», — кажа Калеснікава.

«Кандыдат — гэта ўсяго толькі інструмент, а сапраўдная ўлада — у руках народа. Нам не трэба лідары, правадыры і касмічныя планы. Нам патрэбныя мы самі», — заклікае Калеснікава. 

«Жлобін — дзявяты горад. І ў кожным горадзе мы бачым захопленыя вочы, мы бачым вашу падтрымку, і гэта вельмі здорава», — бярэ мікрафон Вераніка Цапкала.

«Усе мы дакладна ведаем, што прыйшоў час перамен: ці зараз, ці ніколі», — агітуе яна.

«Гэтыя ўлады карыстаюцца рознымі нізкімі метадамі, ціснуць на нашых дзяцей. Гэта ганьба».

«Паглядзіце, як улады вялі сябе падчас каранавіруса. За што мы плацім свае падаткі?»

Людзі ўхвальна галёкаюць.

«Мы ведаем, што на БМЗ падчас крызісу людзям зразаюць заробкі. Гэта не нармальна».

«Улада палохае нас майданамі, уводам войск НАТА, расійскіх войск. Але гэта кажа адзін чалавек. Мы пра гэта ніколі не казалі. Мы хочам жыць у нармальнай мірнай краіне».

«Дарагія мае пенсіянеры, горш, чым цяпер, не будзе. Хіба вы дастойныя пенсіі 150—200 даляраў? Вы ўсё жыццё працавалі, 30 гадоў стажу. Так быць не павінна. Не бойцеся, горш не будзе».

Вераніка Цапкала прамаўляе вельмі рэзка і ясна. Прысутныя неаднаразова спыняюць яе авацыямі.

***

Сёння ў Гомельскай вобласці ў Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкалы запланаваныя тры сустрэчы.

А 11-й гадзіне павінен стартаваць мітынг у Жлобіне. Ён пройдзе насупраць будынка былой бібліятэкі ў гарадскім парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі».

А 15-й сустрэча пачнецца ў Рэчыцы на плошчы перад капліцай Ефрасінні Полацкай.

А 20-й у Гомелі. Тут сустрэча пройдзе на пляцоўцы перад уваходам у філіял «Цэнтра інклюзіўнай культуры» Гарадскога цэнтра культуры» (вул. Юбілейная, 48).

Каментары50

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →