Беларусы, якія пакінулі свет у гэтым няпростым годзе.
Уладзімір Станкевіч (пражыў 69 гадоў)— грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання.
Барыс Луцэнка (82) — тэатральны рэжысёр, рэжысёр Тэатра імя Горкага.
Энгельс Дарашэвіч (88) — навуковец-філосаф.
Фёдар Мірачыцкі (83) — першы міністр сельскай гаспадаркі Беларусі.
journ.bsu.by
Марыя Карповіч (80) — выкладчыца БДУ, абаронца беларускай мовы.
Эдуард Дубянецкі (54) — гісторык, пісьменнік.
Надзея Дземідовіч (93) — актывістка руху за незалежнасць, палітвязень 1940-х.
Ірына Шыкунова (79) — народная артыстка Беларусі.
Пятро Лысенка (88) — гісторык, археолаг.
Павел Сцяцко (92) — мовазнаўца, аўтар падручнікаў.
Віктар Дашкевіч (75) — акцёр таэтра імя Коласа з Віцебска, заслужаны артыст Беларусі.
Анджэй Струміла (92) — польскі мастак, які лічыў Беларусь сваёй Бацькаўшчынай.
Аляксей Кузьмін (78) — акцёр Музычнага тэатра.
Ірэна Каляда-Смірнова (82) — грамадская дзяячка ў ЗША, мецэнат.
Віктар Гур'еў (93) — оперны спявак.
Генадзь Буцько (56) — беларускамоўны святар Пятрапаўлаўскага сабора ў Мінску.
Паўліна Сурвіла (56) — беларуская дзяячка ў ЗША, выкладчыца, навуковец.
Пятрусь Капчык (76) — беларускі дзеяч ва Украіне.
Юрый Зісер (59) — заснавальнік Tut.by, грамадскі дзеяч, мецэнат.
Пятро Вандзілоўскі (65) — дырыжор, музычны педагог.
Віктар Жалабковіч (86) — апошні сведка Хатыні.
Уладзімір Басалыга (80) — мастак, графік, шматгадовы кіраўнік Беларускага саюза мастакоў.
Ніна Шоба (83) — легенда беларускага тэлебачання, што прыдумала назву для «Калыханкі».
Алесь Стадуб (82) — паэт з Ліды.
Міхаіл Снітко (66) — дырыжор.
Якаў Гутман (75) — прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх яўрэяў.
Ірэна Рагалевіч-Дутко (78) — дзяячка эміграцыі з ЗША.
Юрый Нагорны (71) — грамадскі дзеяч з Барані.
Аляксандр Тарайкоўскі (34) — дэманстрант-пратэстовец, забіты 10 жніўня на Пушкінскай.
Уладзімір Заблоцкі (80) — дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання.
Аляксандр Ягораў (68) — былы генканструктар БелАЗа.
Мікіта Крыўцоў (28) — хлопец з Маладзечна, дэманстрант, знойдзены павешаным у Мінску.
Гэнік Лоска (45) — польскі спявак беларускага паходжання.
Уладзімір Адамушка (68) — гісторык, архівіст.
Тамара Мужэнка (81) — заслужаная артыстка Беларусі.
Эдуард Агуновіч (81) — мастак.
Барыс Клейн (91) — гісторык, грамадскі дзеяч з Гродна.
Юрый Варонежцаў (65) — грамадскі дзеяч, журналіст з Гомеля.
Валерый Шчукін (78) — легендарны праваабаронца, журналіст, дэпутат.
Юрка Голуб (72) — паэт з Гродна.
Валерый Іваноў (80) — кампазітар, аўтар музыкі да «Гуляць так гуляць»
Галіна Талкачова (86) — актрыса Купалаўскага тэатра.
(70) — былы віцэ-прэм'ер.
Міхаіл Вінаградаў (76) — архітэктар, адзін з аўтараў Нацыянальнай бібліятэкі і Чыгуначнага вакзала.
Таццяна Маліноўская (67) — грамадская дзяячка з Гродна.
Уладзімір Карагін (68) — эканаміст, бізнэсовец.
Таццяна Агеева (64) — адвакатка, праваабаронца.
Генадзь Хасін (85) — легендарны футбаліст 1960-х.
Валерый Белан — адзін з вядучых спартыўных дактароў Беларусі.
Аляксандр Ільін (64) — матэматык і краязнаўца з Пінска.
Міхаіл Дрынеўскі (79) — дырыжор, народны артыст Беларусі.
Валерый Шумскі (60) — нафтавік і мецэнат.
Раман Бандарэнка (31) — абаронца «плошчы Перамен», мастак.
Віталь Крупіца (39) — футбольны спецыяліст.
Любоў Румянцава (77) — актрыса, яна сыграла Джулію ў «Альпійскай баладзе».
Валерый Шкаруба (62) — мастак, майстар пейзажу.
Віктар Цітоў (82) — этнограф, выкладчык.
Дзмітрый Пятровіч (50) — паэт, вядучы рэдактар «Мастацкай літаратуры».
Марыя Аліева (67) — сябра БСДП.
Марыя Іткіна (89) — славутая лёгкаатлетка.
Бэла Масумян (83) — актрыса, легенда Тэатра імя Горкага
Вячаслаў Кебіч (84) — першы прэм'ер-міністр незалежнай Беларусі.
Марыя Карпенка (88) — галоўны рэдактар часопіса «Работніца і сялянка».
Святлана Каткова (79) — мастачка.
Мікалай Тоўсцік — журналіст, былы намеснік галоўнага рэдактара «Народнай газеты».
Анатоль Трухан (61) — загадчык станцыі хуткай дапамогі ў Салігорску.
Алег Краўчанка (49) — намеснік міністра замежных спраў, пасол Беларусі ў ЗША.
Леанід Заіка (72) — эканаміст.
Уладзіслаў Уласаў (92) — акцёр Тэатра лялек, выкладчык.
Каментары