Замест Наскевіча старшынёй Следчага камітэта стаў Дзмітрый Гара, які 26 гадоў служыў у КДБ
У Беларусі новы кіраўнік Следчага камітэта. Іван Наскевіч адпраўлены ў адстаўку.
Фота Генпракуратуры
Новым кіраўніком СК стаў Дзмітрый Гара — былы намеснік генеральнага пракурора.
Ён нарадзіўся ў Тбілісі ў 1970 годзе. У 1993 годзе скончыў Ваенны інстытут у Маскве, у 2018 — Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».
З верасня 1993 года — следчы, старшы следчы, старшы следчы па асабліва важных справах, начальнік следчага аддзела ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці. З лістапада 2009 года да прызначэння на гэту пасаду — начальнік следчага ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь.
Па нашых звестках, менавіта Дзмітрый Гара ў мінулым годзе ўзначаліў міжведамасную камісію па праверцы фактаў здзекаў і жорсткага абыходжання падчас затрымання грамадзян, якая была створана пасля выбараў.
Каментары