Грамадства

Маці пяцёх дзяцей Іна Дабратвор пасля вялікіх штрафаў з'ехала ў Польшчу

Муж кажа, што жонка з'ехала часова ў спадзеве знайсці годную працу, паведамляе «Радыё Свабода».

Іну Дабратвор судзілі адразу па трох пратаколах ч. 3 арт. 24.23 КаАП. Падставай сталі партрэты Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і выява «Пагоні» на вокнах уласнай кватэры.

Суддзя Заводскага раёна Мінска Алена Някрасава расцаніла гэта як несанкцыянаваны пікет і прысудзіла жанчыне штраф у памеры 200 базавых велічынь — 5800 рублёў.

Мінскі гарадскі суд 19 красавіка скараціў памер спагнання на 50 базавых (на 1450 рублёў). Інтарэсы жонкі прадстаўляў Ілля Дабратвор, бо жанчына пасля судовага рашэння часова выехала ў Польшчу ў спадзяванні знайсці годную працу.

«Ад’езд быў пазапланавы. Тое цкаванне, што ўчынілі сілавікі, вымусіла эвакуявацца… Паводле закона ў нас ёсць змякчальныя абставіны, аднак Заводскі суд прызначыў максімальнае пакаранне. Нават для беларускіх судоў гэта шмат», — сказаў Ілля Дабратвор «Беларускаму партызану».

Па яго словах, для шматдзетнай сям’і, у якой абодва бацькі працуюць журналістамі-фрылансерамі, 5800 рублёў — гэта астранамічная сума. Нават 150 базавых [4350] у «сацыяльнай дзяржаве» вельмі шмат. Штрафы адпавядаюць узроўню даходаў амерыканцаў, хоць Беларусь пакуль не штат ЗША, іранізуе Ілля Дабратвор.

Каментары

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →