Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў карту Злучаных Штатаў з далучанай Канадай. Выява была размешчана ў сацыяльнай сетцы Truth Social.
На карце тэрыторыя Канады зафарбаваная тым жа колерам, што і ЗША. На другой версіі карты на тэрыторыі Канады напісана «Злучаныя Штаты». Пры гэтым суседняя Мексіка адзначаная іншым колерам, і бачная толькі яе паўночная частка.
Раней Трамп неаднаразова называў канадскага прэм’ер-міністра Джасціна Трудо «губернатарам вялікага штата Канада».
Каментары
Не здзіўлюся, калі Трамп пра скажэння праекцый і не ведае (ці можна чакаць цікавасці да навукі ад аматара псеўданавукі і канспіралогіі?).
Таму пераацэньвае моц Расіі, неадэкватна бачыць і Канаду з Грэнландыяй.
«Нет ни малейшего шанса, что Канада станет частью Соединенных Штатов. Рабочие и сообщества в обеих наших странах выигрывают от того, что являются крупнейшими торговыми и безопасными партнерами друг для друга», — подчеркнул он."