Нерухомасць

Якія сацыяльныя аб'екты пабудуюць у Мінску ў 2025 годзе

Дзіцячыя бальніцы, школы, паліклінікі. Якія менавіта сацыяльныя аб'екты ўзвядуць у сталіцы, расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, піша «Мінск-Навіны».

У ЖК «Мінск-Свет» пачнуць функцыянаваць адразу дзве школы. Цяпер яны на этапе будоўлі, як і дзіцячая бальніца на вул. Лейтэнанта Кіжаватава.

— У стадыі будаўніцтва знаходзіцца яшчэ адна школа ў жылым раёне Сокал, будаўніча-мантажныя работы будуць завершаны ўжо сёлета. Цяпер будуюцца дзве дзіцячыя паліклінікі ў Лошыцы і на тэрыторыі комплексу «Мінск-Свет», а таксама дзве шматпрофільныя дарослыя: адна — у складзе таго ж ЖК «Мінск-Свет», другая — у пасёлку Усходні. Усе чатыры ўвядуць у эксплуатацыю ў 2025 годзе, — распавяла Гонтарава. — Таксама плануецца да ўводу ў эксплуатацыю шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс на вул. Маякоўскага, 31, дзе размесціцца 10-я стаматалагічная паліклініка, цэнтр пластычнай хірургіі, а таксама эндакрыналагічны цэнтр.

Новы Нацыянальны футбольны стадыён на пл. Ванеева чакае афіцыйнага адкрыцця, там ужо завяршаюцца будаўніча-мантажныя работы. Дарэчы, на стадыёне ўжо ўключана вячэрняя падсветка.

Расчыняць свае дзверы ў 2025-м школа ў Бараўлянах, дзіцячыя сады ў пасёлку Усходні, на пр. Незалежнасці і ў межах вул. Таёжнай. Плануецца ўзвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея.

Каментары

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →