Сёння беларуская лідарка пачала працоўны візіт у Варшаву з сустрэчы з Дональдам Тускам — прэм’ер-міністрам Польшчы. Гэтая сустрэча становіцца асабліва значнай у сувязі са старшынствам Польшчы ў Еўрасаюзе з 1 студзеня і адкрывае новыя перспектывы для ўзаемадзеяння паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, паведамляе яе прэс-служба.
Цягам гадзіны палітыкі ўздымалі важныя для беларусаў пытанні:
- ➖вырашэнне праблемаў, з якімі часцей за ўсё сутыкаецца беларуская дыяспара ў Польшчы;
- ➖мабільнасць беларусаў унутры краіны, у тым ліку — магчымасці пашырэння выдачы візаў;
- ➖шляхі вызвалення Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў у Беларусі;
- ➖сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі.
У тым ліку абмяркоўвалася і далейшае супрацоўніцтва паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Туск адзначыў, што падчас старшынства Польшчы ў ЕС Беларусь будзе прыярытэтным напрамкам.
Каментары
Прапаную і Яемосьць Георгіеўну Першую не цёгаць бяз сэнсу, каб заўчасна не сапсавалася, а зрабіць выключэньне ў санкцыйным рэжыме і замовіць дзеля апазыцыйных сіл ў Баранавічах (названых на гонар кемнае свабодалюбівае жывёлы) андроід_ку ці нават дзьве, каб інставацца адначасова сустрэчамі з ПіСам і ПО.
Дональд сядзіць па-еўрапейску... неяк няўпэўнена