Грамадства22

Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Расказваем на прыкладзе кар'еры прапагандыста Занковіча

Прапаганда пазіцыянуе Анатоля Занковіча як аднаго з найлепшых на сёння беларускіх кінадакументалістаў. Гэта ў яго сюжэце паказалі кадры з Верамейчыкам, якога В'етнам выдаў КДБ. Праўда, тэлевізійнікі звяртаюць увагу, што насамрэч Занковіча на АНТ панізілі: 2020 год ён сустракаў на пасадзе дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, а цяпер зноў вярнуўся ў лік шараговых супрацоўнікаў. І калі ведаць, як ён трапіў на кіруючую пасаду раней, то многае становіцца на свае месцы.

Анатоль Занковіч, аўтар фільмаў-расследаванняў АНТ, былы дырэктар дырэкцыі інфармацыйнай трансляцыі канала. Фота: sb.by

Як нам распавялі былыя супрацоўнікі АНТ, у крэслы начальнікаў на канале часцяком трапляюць дзякуючы даносам на калег.

Выхадзец з Вілейкі Анатоль Занковіч пачынаў зарабляць грошы на жыццё зусім не ў журналістыцы: працаваў на прадпрыемстве «Буддэталі». Ён прыйшоў на тэлебачанне ў 2012 годзе шараговым карэспандэнтам, пачаў са стажыроўкі. Калегі расказваюць, што давалася яму гэта рамяство няпроста: звычайныя стэндапы ён мог часам перазапісваць па 30 разоў, у той час калі іншыя давалі рады за некалькі дубляў.

«Па мерках рэдакцыі ён быў сярэднім журналістам, таму многія здзівіліся, калі менавіта яго прызначылі кіраўніком навін, бо вакол было шмат людзей, круцейшых у прафесійным плане».

Цёплае месца кіраўніка дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання вызвалілася пасля таго, як яго пакінуў Руслан Паддубскі. Той адправіўся ўласным карэспандэнтам АНТ у Еўропу і ўзначальваў там еўрапейскае бюро. Замяніць яго збіраліся Андрэй Мохар, Аляксандр Злобін і іншыя, але начальнікам паставілі Занковіча (які, дарэчы, адразу трапіў у лік ворагаў тых, каго абышоў).

«Аказалася, што ўсе там адзін на аднаго проста даносы пішуць. І тыя, хто ішоў на павышэнне — гэта якраз людзі, якія актыўна пісалі даносы», — расказала крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Анатоль Занковіч. Фота: ont.by

Пры гэтым Занковіч не спыніўся даносіць на калег, атрымаўшы кіруючую пасаду. Адзін з экс-карэспандэнтаў АНТ расказаў, што пасля выбараў-2020 на стале ў Занковіча выпадкова пабачылі цэлы стос пасквіляў на адрас тагачаснага начальніка канала Марата Маркава, у якіх ён абражаў і зліваў калег.

«Там быў такі стыль, як у «Жоўтых злівах» пішуць. Мы былі шакаваныя, бо Толя заўсёды быў такім простым хлопцам, сваім нібыта з усімі. Адзінае, у яго заўсёды каньяк стаяў у кабінеце. А так у яго ж і жонка добрая, трое дзяцей… Ён падаваўся бяскрыўдным і нязлосным, а тут высветлілася, што ўсіх сваіх здае».

Па звестках «Белпола», за 2020 год Занковіч зарабіў $24 421 (да выліку падаткаў). Але тады для супрацоўнікаў галоўнай матывацыяй заставацца былі не грошы, а новыя кватэры.

«Занковіч ад АНТ атрымаў кватэру, Тур атрымаў. Яны ўсе прадаліся за кватэры, гэта 100 працэнтаў», — каментуе экс-супрацоўнік АНТ.

Сам Занковіч, а пасля і Маркаў, яшчэ ў чэрвені 2020-га ўсім найлепшым супрацоўнікам абяцалі ўласнае жытло (у Рэдакцыі «Нашай Нівы» ёсць скрыншоты абяцанняў прэміявання). Пасля забастоўкі на тэлебачанні прапановы агучваліся зноў. Некаторым прапаноўвалі паляпшэнне жыллёвых умоваў наўзамен таго, што яны застануцца на канале, не будуць звальняцца і перастануць ствараць праблемы.

Анатоль Занковіч. Фота: sb.by

Калегі расказваюць, што ў часы працы карэспандэнтам Занковіч амаль не займаўся палітычным парадкам дня, але цяпер выступае ў якасці эксперта-каментатара і палітычнага аглядальніка амаль на любыя тэмы: ад выгод супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем да выбараў у Польшчы. Ну і, канечне, выпускае свае расследаванні.

Яго праекты два разы забіралі дзяржаўную ўзнагароду «Тэлевяршыня», а сам ён атрымаў медаль Францыска Скарыны з рук Лукашэнкі.

Занковіч атрымлівае медаль Францыска Скарыны. Фота: БелТА

Апошнія фільмы, знятыя пад кіраўніцтвам Занковіча — гэта, напрыклад, «Гаспар на сувязь не выйшаў», дзе расказваецца пра дыверсію ў Мачулішчах і тэракты, якія на тэрыторыі Беларусі нібыта планавалі ўкраінскія спецслужбы. Ці «Бесы. Як хочуць захапіць Беларусь», галоўным здабыткам якога стала дэманстрацыя экс-каліноўца Васіля Верамейчыка, затрыманага ў Вьетнаме і дастаўленага ў Беларусь. Усе яны галоўным чынам — пра знешніх ворагаў, якія так і хочуць зрабіць нашай краіне дрэнна, але сілавікі пільна ахоўваюць народны пакой.

Ворагі замежжа нават замахнуліся на святое — беларускую будучыню — яе дзяцей. Кадры з фільма АНТ «Дзеці на прыцэле», дзе 19-гадовы Данііл Гарасім, асуджаны да 10 год зняволення за тое, што фатаграфаваў вайсковыя аб'екты ў Асіповічах, з клеткі камунікуе з заплаканымі бацькамі, сапраўды разбівае сэрца.

Скрыншот з фільма АНТ «Дзеці на прыцэле»

Праўда, цяперашнім дырэктарам дырэкцыі інфармацыйнай трансляцыі такі стаў Андрэй Мохар, які змог абысці Занковіча, як пра тое марыў.

«Мохар, відаць, сваімі інтрыгамі змог перайграць Занковіча. Апошняга панізілі, але так усё абставілі: «Толік, будзеш кіношнікам, вось табе ўзнагароды. Як бы: трымай значок, дурачок. Але на справе гэта паніжэнне», — лічаць былыя супрацоўнікі АНТ.

«На беларускім тэлебачанні надышоў час найгоршых з найгоршых, і Анатоль якраз упісваецца ў гэтую карціну», — дадае яшчэ адзін з тэлевізійнікаў.

Каментары2

  • Про "учительницу английского", которая вообще не знает английский светку
    07.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    08.01.2025
    Луцкий пришёл на руководство ОНТ и начал выметать оттуда всю агентуру Маркова.

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску вулічныя прадаўцы ўжо арыентуюцца на кітайскага пакупніка ФОТАФАКТ7

Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Расказваем на прыкладзе кар'еры прапагандыста Занковіча2

Два найбуйнейшыя фотабанкі паведамілі пра зліццё, каб канкураваць са штучным інтэлектам

Марк Цукерберг заявіў пра адмову ад фактчэкераў і «вяртанне да каранёў»6

Украінскія вайскоўцы зноў нанеслі ўдар па камандным пункце расійскай арміі на Куршчыне

Каля берагоў Малайзіі разбілася расійская ладдзя з беларусам на борце

Мінск днямі цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду1

Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі1

Калекцыянер знайшоў у Беластоку абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Галоўнае
Усе навіны →