Свет11

Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі

Адпачынак 39-гадовага беларуса на тайландскім востраве Пхукет зацягнуўся праз інцыдэнт, які адбыўся ў снежні. Мужчына тады зладзіў п'яны дэбош, уступіў у канфлікт з мясцовымі паліцэйскімі і аказаў ім супраціў пры затрыманні. Цяпер гэтая гісторыя атрымала працяг, піша «Анлайнер».

7 студзеня беларус з'явіўся ў паліцэйскі ўчастак, папрасіў прабачэння перад яго супрацоўнікамі, прынёс сімвалічныя падарункі і заявіў пра гатоўнасць прыняць любое пакаранне, прызначанае судом.

Мужчыну выставілі абвінавачванні па трох артыкулах:

  • парушэнне грамадскага парадку ў стане ап'янення;
  • супраціў паліцыі пры выкананні ёй сваіх абавязкаў;
  • прычыненне шкоды маёмасці.

Беларус запэўніў, што любіць Пхукет і гатовы выканаць грамадскія работы, калі суд прыме такое рашэнне. Ён таксама паабяцаў, што надалей падобныя паводзіны з ягонага боку не паўторацца, хоць ён плануе вяртацца на востраў адпачываць.

Тайландскае заканадаўства прадугледжвае за дзеянні мужчыны пакаранне ў выглядзе штрафу да пяці тысяч даляраў і/або турэмнага зняволення тэрмінам ад двух гадоў да пажыццёвага ў залежнасці ад цяжару траўмаў, атрыманых супрацоўнікамі паліцыі.

Мужчына здзейсніў правапарушэнне, будучы ў стане алкагольнага ап'янення. Дэбош ён зладзіў у гатэлі на тайландскім турыстычным востраве Пхукет. Ён напаў на паліцэйскіх, якія прыбылі па выкліку. Дэбашыра затрымалі і даставілі ў паліцэйскі ўчастак. 

Як высветліла пасля выданне BGmedia, мужчыну звалі Сяргей Асійчук, ён з Брэста.

Раней ён быў трэнерам і капітанам аматарскай футбольнай каманды «Еўраэкспарт» з Кобрынскага раёна. Сам мужчына прафесійна футболам не займаўся, ён майстар спорту па армрэстлінгу і кандыдат у майстры па паўэрліфцінгу.

Асійчук таксама гулец аматарскай каманды «Фармат», па сутнасці яе ўладальнік і спонсар.

Мужчына, меркавана, кіруе кампаніяй «Еўраэкспарт». Кампанія займаецца экспартам і імпартам збожжавых і алейных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі, а таксама перавозкамі, лагістыкай.

Каментары1

  • Пракурор
    07.01.2025
    У Беларусі сядзіць як мыш пад венікам, а ў чужой краіне размахаўся
Усе навіны

Два найбуйнейшыя фотабанкі паведамілі пра зліццё, каб канкураваць са штучным інтэлектам

Марк Цукерберг заявіў пра адмову ад фактчэкераў і «вяртанне да каранёў»6

Украінскія вайскоўцы зноў нанеслі ўдар па камандным пункце расійскай арміі на Куршчыне

Каля берагоў Малайзіі разбілася расійская ладдзя з беларусам на борце

Мінск днямі цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду1

Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі1

Калекцыянер знайшоў у Беластоку абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму

Спікер літоўскага парламента заклікаў не пагаршаць умовы для беларусаў у Літве8

Жудасная аварыя на Віцебшчыне: адзін чалавек загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Свет1

Кіраўнік французскага МЗС: Еўрасаюз не дазволіць нікому ўварвацца ў Грэнландыю