«Вайна на парозе». Бондарава пабачыла ў беларускамоўных школах на вёсцы перашкоду для мілітарызацыі
Апалчыўшыся спачатку супраць працоўнай міграцыі ў Беларусь выхадцаў з усходніх краін, даносчыца дзівосным чынам скарыстала гэтую нагоду, каб праз яе заскочыць на свайго ўлюбёнага беларусафобскага коніка.
Даносчыца Вольга Бондарава напісала вялікі пост, скіраваны супраць працоўнай міграцыі ў Беларусь выхадцаў з усходніх краін, зачапіўшыся за словы Лукашэнкі ў лагойскай праваслаўнай царкве на Каляды, калі ён таксама казаў пра «сур'ёзны выклік у сферы міграцыі».
Але сама Бондарава пайшла далей, дзівосным чынам скарыстаўшы гэтую нагоду для аргументавання, чаму ў Беларусі ўвогуле не павінна застацца школ з беларускай мовай навучання.
«Звярну ўвагу на яшчэ адну праблему — яна тычыцца выпускнікоў вясковых школ. Дзеці пазбаўленыя магчымасці атрымліваць адукацыю на рускай мове і, адпаведна, паступаць у ВНУ тэхнічнага кірунку.
Гэтую дыверсію нацыяналістаў, ажыццёўленую да 2020 года, трэба выпраўляць. Тэхнароў занадта мала ў краіне, яны неабходныя эканоміцы, і не час цяпер патураць нацыкам», — заклікае даносчыца.
Чаму не час менавіта цяпер? Таму што Бондарава, у адрозненне ад Лукашэнкі, пра мірную будучыню не марыць нават на словах:
«Дзяржаве ў тэрміновым парадку трэба нарошчваць вытворчасць тавараў падвойнага прызначэння. І іх рамонт. Усе разумеюць, пра што я. Вайна на парозе».
Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»
Паплечнікі Бондаравай запатрабавалі выбарчыя бюлетэні па-руску — і атрымалі адлуп
Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску
Бондарава патрабуе, каб прыпынкі ў транспарце аб'яўлялі яшчэ і на рускай мове. «Мінсктранс» адказаў, што гэта немагчыма
Каментары