Тэатр

«Хацелі, каб гледачы адчулі тое, што адчуваюць сёння беларусы». Выціснуты з краіны спектакль «Былы сын» паставілі ў Кіеве і выклалі ў ютуб

Сучасны мастацкі тэатр не змог ажыццявіць пастаноўку «Былога сына» ў Мінску. У выніку спектакль паводле кнігі Сашы Філіпенкі ўвасобіўся адразу ў двух месцах. Прэм’ера на рэальнай сцэне адбылася 20 мая ў Кіеве. Мінскі ж варыянт спектакля перамясціўся ў ютуб — анлайн-прэм’ера адбудзецца сёння на канале СМТ. Такім чынам «Былы сын» існуе ў дзвюх версіях і сыграны двума рознымі акцёрскімі складамі.

Фота з фэйсбука Сашы Філіпенкі

Каманду Сучаснага мастацкага тэатра ў Мінску паступова выціснулі з усіх пляцовак, у пэўны момант ёй перасталі выдаваць гастрольныя пасведчанні, а ў студзені спектакль «#Гэтадэмакрэйшэн» быў адменены МНС за паўгадзіны да пачатку.

Рэпетыцыі «Былога сына», прэм’еру якога запланавалі на сакавік, у выніку адбываліся ў кватэры рэжысёра і мастацкага кіраўніка тэатра Уладзіміра Ушакова. Спектакль быў вымушана падладжаны пад анлайн-фармат, дзеля ж рэальнай пастаноўкі рэжысёр паехаў у Кіеў, дзе набраў новую каманду. У акцёрскі склад збольшага ўвайшлі беларусы, што па розных прычынах з’ехалі з краіны, — Аляксей Яравенка, Таня Мартынава, Яўген Казакевіч, Наста Шпакоўская і Павел Гарадніцкі.

«Усё атрымалася», — кажа Уладзімір Ушакоў. Прэм’ера адбылася на пляцоўцы «Сцэна 6» у Нацыянальным цэнтры Даўжэнкі і сабрала, наколькі гэта магчыма з абмежаваннямі праз кавід, аншлаг.

«Большасць публікі — беларусы. Для Украіны такі падыход да вырашэння пытання незразумелы — ім зразумелы Майдан, калі людзі выйшлі, стаялі да канца і перамаглі. Але некаторыя ўкраінцы падыходзілі пасля спектакля і казалі, што цяпер ведаюць, што ў нас адбываецца. А адна жанчына сказала: «Я разумею, што жыву ў свабоднай краіне». Увогуле шмат людзей выказвала падтрымку, многія плакалі. Фінальная пяшчотная, цёплая, меладраматычная сцэна, дзе галоўны герой Францыск на могілках размаўляе з бабуляй, моцна кранае людзей. Мы адчулі, што спектакль гледачам спадабаўся, і нарэшце выдыхнулі», — расказвае Уладзімір пасля прэм’еры.

Украінская версія «Былога сына» адрозніваецца ад беларускай. «Тут я па максімуму выказаў усё, што меў сказаць. Мы хацелі, каб гледачы адчулі тое, што адчуваюць сёння беларусы. На ўваходзе стаялі «сілавікі» з дубінкамі і абшуквалі гледачоў, у спектаклі ёсць сцэна, дзе галоўнага героя хапаюць і збіваюць, я ўвёў ролю ціхара, які ўсіх здымае на камеру і таксама перадае атмасферу гвалту. Мінскі спектакль існуе ў больш літаратурным варыянце, бо бяспека артыста — для мяне галоўнае».

Фінал кнігі ў спектаклі перайначаны ў пазітыўным кірунку: Францыск не з’язджае ў эміграцыю — канцоўкай становіцца глава рамана, у якой ён выходзіць на Плошчу. Да таго ж у пастаноўцы Уладзімір Ушакоў транслюе сваё бачанне будучыні Беларусі.

«У працы над спектаклем я нарэшце знайшоў для сябе адказ на гэта пытанне. Канешне, ён пазітыўны, мы ў любым разе пераможам, няўжо ўсе гэтыя ахвяры былі для таго, каб людзі працягвалі паміраць. Я не палітык, але нутром адчуваю, што калі мы ўжо вызначылі свой шлях, мы яго пройдзем і ўсё атрымаецца».

Паказы «Былога сына» працягнуцца на пляцоўцы ў Кіеве, да таго ж рэжысёр атрымаў прапановы аб гастролях у іншых гарадах і нават краінах. Прэм’ера мінскага «Былога сына» даступна на ютуб-канале цягам сутак.

Каментары

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

Нейрасеткі могуць выпадкова выдаць інструкцыю стварэння ядзернай зброі?

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →