Грамадства

Памёр прафесар Вячаслаў Янушка. Ён правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудах

Прафесар Вячаслаў Янушка памёр на 71 годзе жыцця.

Фота Мінздароўя

Аб смерці прафесара, доктара медыцынскіх навук Вячаслава Аляксеевіча Янушкі паведаміла Мінздароўя.

Вячаслаў Янушка быў старшынёй Беларускай асацыяцыі ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў, членам Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскай асацыяцыі кардыятаракальных хірургаў.

Нарадзіўся 3 лістапада 1950 года ў Бярозе. У 1973 г. скончыў Мінскі медінстытут і пасля праходжання інтэрнатуры па спецыяльнасці «хірургія» на базе Баранавіцкай гарадской бальніцы працаваў хірургам у Івацэвіцкай раённай бальніцы, хірургам у аддзяленні сасудзістай паталогіі Мінскай абласной клінічнай бальніцы, у БелНДІ кардыялогіі.

У 1982 г. абараніў кандыдацкую, а ў 1990 г. стаў доктарам медыцынскіх навук. Шмат гадоў Вячаслаў Янушка быў галоўным пазаштатным сасудзістым хірургам Міністэрства аховы здароўя.

За час практычнай дзейнасці Вячаслаў Янушка правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудах.

Вячаслаў Янушка ўпершыню распрацаваў хірургічную тактыку аднамомантавага лячэння хворых з спалучаным паражэннем каранарных артэрый і артэрый розных лакалізацый, якая з поспехам ужываецца ў многіх краінах СНД ды інш.

Каментары

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →