Біскуп Касабуцкі пра публікацыю ў «Мінскай праўдзе»: Прабач ім, Божа…
Правакацыйная антыкаталіцкая першая старонка ў «Мінскай праўдзе» выклікала вялікі рэзананс у грамадстве. Пракаментаваў вокладку і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Ён змясціў сваё меркаванне ў фэйсбуку.
«Дарагія мае сябры, браты і сёстры!
Сёння вельмі шмат увагі да «Мінскай праўды» і таго, што было там змешчана сёння [7 верасня]. Я лічу, што такі нізкапробны матэрыял не павінен заслугоўваць такой увагі.
Я хачу толькі яшчэ раз пацвердзіць сваю асабістую пазіцыю адносна пэўных спраў, якія між іншым былі ўзгаданыя ў гэтым матэрыяле.
Я заўсёды выступаў супраць гвалту, насілля, катаванняў, несправядлівасці, хлусні, рэпрэсій. Я не змяню гэтага свайго погляду, нягледзячы на пагрозы, шантаж і таму падобныя рэчы, з якімі мне прыходзіцца сутыкацца. Таксама і падобныя артыкулы не здольныя паўплываць на мой светапогляд, які базуецца на Евангеллі.
Бел-чырвона-белы сцяг — гэта ў хрысціянскай сімволіцы знак і сімвал уваскрослага Хрыста, гэта НЕ залежыць ад ідэолагаў, якія сёння шукаюць «аргументаў» супраць…
Гімн Магутны Божа даўно стаў часткай нашай літургіі, таму што гэта малітва за нашу краіну і наш народ, а калі гэта не падабаецца сучасным ідэолагам, гэта НЕ праблема Касцёла…
Мы сёння не ўжываем гэту малітву толькі таму, каб гэтым не раздражняць нікога…
Падобныя артыкулы не спрыяюць супакою і згодзе ў нашым грамадстве…
Прабач ім, Божа, бо не ведаюць, што робяць….»
Адказ прэс-сакратара Беларускага касцёла на абразу «Мінскай праўды»: Мы молімся і за нашых ворагаў
Касцёл у Беларусі асудзіў публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці
-
Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага
-
«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі
-
Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў
Каментары