Экс-кіраўнічка «Радзіславы» Вольга Гарбунова трымае галадоўку на Акрэсціна з моманту затрымання
Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволеная актывістка Вольга Гарбунова трымае галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна з 9 лістапада.
У той дзень яе затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэксу за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе.
Вядома, што па стане на 18 лістапада Вольга ўтрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна і ёй не прад’яўлена абвінавачванне. Ужо дзесяць дзён яна галадае ў знак пратэсту.
Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.
Каментары