Інтэрнэт і СМІ11

«Калі былі пытанні пра Расію, ён раздражняўся». Журналіст ВВС Стыў Розэнберг распавёў, як ён браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг у падкасце «Што гэта было?» падзяліўся сваімі ўражаннямі ад гутаркі з Лукашэнкам.

Стыў Розэнберг распавёў, што гэта была яго першая сустрэча з Лукашэнкам, прытым, што ўпершыню запыт на інтэрвʼю ён зрабіў у 1999 годзе — 22 гады таму.

Інтэрвʼю яны пачалі адразу: «Ён зайшоў у залу, мы селі, не было ніякай small talk, лёгкай размовы не было».

Якія ўражанні ад гутаркі

‒ Зразумела, што ён [Лукашэнка] спрабаваў мяне збіць з панталыку. Спачатку, калі я перабіў яго ў першы раз, ён сказаў: «Не хвалюйцеся, не хвалюйцеся». Я не хвалююся, я хачу ведаць, навошта запрасілі мігрантаў.

Ён пераходзіў з вы на ты, што было даволі дзіўна для мяне. Я не ведаю, гэта знак непавагі ці ён проста такі чалавек.

Але ўвогуле я чакаў усяго, задаваў свае пытанні, ён адказваў. Я спрабаваў у гэтым інтэрвʼю захоўваць спакой.

Такое адчуванне, што ён спрабаваў пастаянна адцягнуць увагу ад таго, што адбываецца ў Беларусі і стварыць такую карціну, што Беларусь акружаная ворагамі.

Стыў Розэнберг распавёў, што ён паставіў задачу запісаць 40-45 хвілін гутаркі. І ўклаўся ў гэты час. Але Лукашэнка працягваў размаўляць. Калі яны ўсталі, гутарка працягнулася. «Я думаю, ён гатовы быў гаварыць яшчэ некалькі гадзін», ‒ сказаў журналіст.

Пра тэлеверсію пад назвай «Бежанцы і фэйкі BBC»

‒ Беларускія дзяржСМІ, тое, што я бачыў, спрабавалі выкарыстаць кожнае слова, каб паказаць, што ён [Лукашэнка] такі моцны, такі вялікі, а я такі маўклівы. Тое, што паказалі… я там у асноўным сяджу, маўчу, ківаю галавой ці слухаю. Гэта значыць, дыялогу няма.

Фэйкі — гэта тое, што я бачыў у іх версіі. Гэта значыць, яны змантавалі. Яны падзялілі па тэмах. І яны змантавалі мае пытанні разам. А потым «уключылі» яго. Гэта значыць, атрымаўся маналог Лукашэнкі, а не дыялог, які быў. Шкада, але чакана.

Пра габрэяў, вайну, Чэрчыля, Сталіна

‒ Калі былі пытанні пра Расію, ён трошкі раздражняўся. Відавочна, гэтая тэма даволі далікатная для яго ‒ адносіны з Расеяй, будучыня саюза, што будзе. Ён вельмі хутка пераводзіў размову да Захаду, заходніх пагроз. Пачаў казаць пра Другую сусветную вайну, вельмі эмацыйна сябе паводзіў. Я не вельмі разумеў, прычым тут Другая сусветная вайна, калі гаворка ідзе пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Ён пачаў казаць пра габрэяў, вайну, Чэрчыля, Сталіна. Гэта было эмацыйна. Але гэта было не па тэме.

Пра мігрантаў

Розэнберг распавёў, што спытаў у Лукашэнкі, ці нармальна штурмаваць мяжу пры маўклівай згодзе беларускіх памежнікаў.

‒ Ён сказаў, гэта нармальна. Але ён сказаў, што я ўзяў [вырваў] усё гэта з кантэксту, і стаў распавядаць: гэта Польшча вінаватая, таму што нейкі польскі афіцэр даў зразумець мігрантам, што калі яны пройдуць да КПП, то змогуць падаць заяву, што яны хочуць у Еўропу.

Я размаўляў з мігрантамі. Ніхто з мігрантаў мне не казаў, што ім сказалі, нібыта можна сюды прыйсці і тут падаць заяву. Ніхто. Такое адчуванне, што гэта было ўсё запланавана.

Самае цікавае было потым, пасля інтэрвʼю. Я пагадзіўся адказаць на адно пытанне Беларускага дзяржаўнага тэлебачання пра ўражанні ад інтэрвʼю. Мяне павялі ў іншую кропку гэтага будынка. Я думаў, там будзе адзін аператар, адзін карэспандэнт. А там цэлы прэс-падыход падрыхтавалі. Пайшлі пытанні. «Ці лічыце вы сябе ахвярай польскіх сілавікоў? Якога чысла вы прыехалі ў мінулым годзе ў Мінск?» Гэта было цікава.

На прэс-падыходзе мяне спыталі журналісты: а вы лічыце сябе ахвярай польскіх сілавікоў? Я кажу: не. Я прама ім і кажу: тое, што я бачыў… мне падалося, што ўсё гэта было спланавана, і гэта была правакацыя.

Якое ўражанне зрабіла Беларусь

‒ Па-першае, трэба сказаць, што адна справа быць брытанскім журналістам у Беларусі, заходнім журналістам, а іншая справа — быць беларускім журналістам, які крытыкуе ўладу ў Беларусі. Гэта розныя рэчы.

Але я памятаю, што было ў мінулым годзе.

У мінулым годзе ўсе, з кім мы гаварылі, лёгка размаўлялі, не баяліся гаварыць тое, што яны думалі. У жніўні 2020 года было даволі свабодна. У гэты раз жыццё ішло, крамы, рэстараны працавалі, людзі ходзяць па вуліцы і г.д. Мы працавалі свабодна. Але адчувалася, што абстаноўка, атмасфера зусім іншая. Хоць у інтэрвʼю спадар Лукашэнка казаў, што ўзровень яго падтрымкі ўжо не 80%, як ён сцвярджаў у мінулым годзе, а 87% ці нават 90%. Гэта неяк не спалучаецца з той карцінай, якую мы бачылі.

Крытыкі, апаненты ўлады баяцца цяпер, пасля ўсяго, што было апошнія 1,5 года. Я казаў спадару Лукашэнку, што абʼектыўна рэпрэсіі былі. І ён гэта не адмаўляе. Ён гэта сказаў у канцы інтэрвʼю: рэпрэсіі, рэпрэсіі, але я абараняў сваю краіну. Я кажу: можа быць, сябе абаранялі?

Пасля таго, што было: затрыманні, арышты, колькасць людзей пасаджаных, колькасць палітвязняў (хоць Лукашэнка адмаўляе, што ёсць у Беларусі палітвязні, але відавочна яны ёсць)… Пасля ўсяго, што было, атмасфера, вядома, іншая. І крытыкі ўлады цяпер баяцца на камеру адкрыта выказвацца. 

Што будзе далей?

‒ Гэта вельмі складана сказаць. Я ўжо даўно прыйшоў да высновы, што рабіць прагнозы, што будзе адбывацца ў Расіі, у Беларусі, ва Украіне, гэта вельмі складана. Але ўсё, што я магу сказаць: мне здалося, што ў гэтым інтэрвʼю мы са спадаром Лукашэнкам гаварылі пра дзве розныя краіны.

У яго прадстаўленні Беларусь — гэта такая краіна, дзе ўсе яго любяць, і ўсё нармальна, усе ворагі і здраднікі ўжо ўцяклі або сядзяць і г. д. У мяне трошкі іншае ўяўленне аб тым, што адбываецца. 

Калі ён так лічыць на самай справе, калі ён так верыць, што ў краіне ўсе яго любяць, мне здаецца, гэта не вельмі спалучаецца з рэальнасцю. Я не ведаю, да чаго гэта прывядзе ў выніку. Паглядзім. 

Даведка

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг нарадзіўся ў 1968 годзе ў брытанскім горадзе Эпінг. Яго прадзед родам са Шклова.

На BBC працуе з 1997 года. Асвятляў захоп школы ў Беслане, крушэнне «Курска», тэракт у тэатры на Дуброўцы.

Каментары1

  • Пан Усялян
    02.03.2023
    Таварыш Лу спажывае, відаць, выключна інфармацыю з тэчак, якія яму прыносяць церцелі, шведы і кубраковы...

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім25

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім

Усе навіны →
Усе навіны

У Ваўкавыску жывуць блізняты-рэкардсменкі — жанчынам споўнілася па 99 гадоў1

Стала вядомая колькасць загінулых пасля першага ўдару ракетамі Storm Shadow па тэрыторыі Расіі2

У Італіі арыштавалі расійскіх шпіёнаў. Адной з задач было стварэнне карты месцаў, не ахопленых відэаназіраннем

Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»34

Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці8

«На асуджаных могуць уздзейнічаць звонку». Сілавікі вучыліся душыць бунт у калоніі

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці3

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім25

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім

Галоўнае
Усе навіны →