Пра гэта «Нашай Ніве» расказала былая жонка палітвязня. Усё адбылося сёння, мужчына скокнуў з маста, калі вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння. Па інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», ён скокнуў з моста і разбіўся.
Па звесткахх тэлеграм-канала @dissidentBY з 29 снежня 2021 года Дзмітрый адбываў тэрмін ў ПУАТ N43 у Магілёве. Жыхар Смаргоні быў асуджаны да двух гадоў за абразу прадстаўніка ўлады.
Згодна з матэрыяламі следства, Дзмітрый яшчэ да выбараў у «Аднакласніках» на старонцы Вольгі Карач «з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарэктэрызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, падпісаўшы ягонае фота: «Скаціна лысая, хутка прыйдзе наш час…».
Каментары