Следчы камітэт сцвярджае, што Дзмітрый Усхопаў памёр ад атручэння алкаголем і псіхатропамі
УСК па Гомельскай вобласці правёў праверку па высвятленні абставінаў смерці 27-гадовага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава, які памёр пасля затрымання ў навагоднюю ноч.
Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць Усхопава наступіла «у выніку камбінаванага атручэння эцілавым спіртам і асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам — тэтрагідраканабінолам».
У якасці доказу СК паказаў відэа допыту мужчыны з заблюраным тварам, прычыну ўзнікнення пабоеў на целе Усхопава следчыя не тлумачаць.
Каментары