Кангрэс расійскай інтэлігенцыі назваў інтэрвенцыю ў Казахстане «злачынствам»
На сайце «Эхо Москвы» з'явіўся зварот кангрэса інтэлігенцыі, які заклікае да адмовы ад удзелу Расіі ў інтэрвенцыі ў Казахстан.
Як адзначаюць аўтары заявы, адпраўка расійскіх падраздзяленняў у Казахстан у рамках місіі АДКБ — «злачынства супраць народаў Расіі і Казахстана».
«Мы не хочам, каб нашы суграмадзяне гінулі і забівалі дзеля выратавання дыскрэдытаваўшых сябе кіраўнікоў. Удзел расейскіх сілавікоў у падаўленні пратэстаў непазбежна пагоршыць становішча расейскамоўных грамадзян Казахстана, якія стануць адказнымі за імперыялістычную палітыку расейскага кіраўніцтва», — удакладняецца ў тэксце.
«Расійскі палітычны рэжым падтрымліваў у Казахстане той самы карумпаваны аўтарытарны рэжым, імкненне пазбавіцца ад якога вывела на вуліцы гарадоў Казахстана дзясяткі тысяч людзей, таму расейскія войскі ніяк не могуць выступаць там у якасці міратворцаў» — заяўляюць аўтары звароту.
«Мы жадаем народу Казахстана збавення ад карумпаванай дыктатуры і поспеху ў будаўніцтве мірнага і дэмакратычнага Казахстана», — таксама гаворыцца ў дэкларацыі.
Зварот у ліку іншых падпісалі палітыкі Леанід Гозман, Андрэй Нячаеў, палітолаг Дзмітрый Арэшкін, пісьменнікі Дзмітрый Быкаў і Людміла Уліцкая, рэжысёр Гары Бардзін і многія іншыя.
Каментары