Падчас канцэрта на інданезійскім востраве Балі комік Ідрак Мірзалізадэ, нядаўна забаронены ў Расіі, зладзіў гумарыстычны аўкцыён, абвясціўшы галоўным і адзіным лотам свой расійскі дазвол на жыхарства, паведамляе тэлеграм-канал Mash.
Спярша Ідрак выстаўляў на продаж толькі NFT-версію дакумента, але ўрэшце за цану ў 5 манет Ethereum (15 тысяч долараў) пагадзіўся аддаць і фізічны носьбіт.
У жніўні мінулага года знаходжанне Мірзалізадэ ў Расіі прызналі непажаданым і пажыццёва забаранілі яму туды ўезд. На думку паліцыі, у сваім публічным выступе Мірзалізадэ дапусціў выразы, якія распальваюць варожасць і нянавісць у дачыненні да асоб рускай нацыянальнасці.
Сам Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане (паводле нацыянальнасці ён талыш), але вырас у Беларусі, скончыў універсітэт. Пашпарт у яго беларускі. Пасля вучобы ён пераехаў у Маскву, дзе зрабіў кар'еру ў камедыйных шоу і стэндапе.
«Выбачаемся, што зачапілі пачуцці рускіх». Як у Расіі цкуюць тых, хто не ўпісваецца ў «традыцыйныя каштоўнасці»
Суд пакінуў у сіле рашэнне «аб непажаданасці» коміка Мірзалізадэ ў Расіі
Знаходжанне ў Расіі беларускага стэндап-коміка Ідрака Мірзалізадэ прызнана пажыццёва непажаданым
Каментары