Культура22

Кніга «Я з вогненнай вёскі…» выйшла па-нямецку

Дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі…» упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера, піша bellit.info.

Нямецкі пераклад кнігі мае назву «Feuerdörfer» (Вогненныя вёскі) і выйшаў з друку ў выдавецтве Aufbau. Кніга можна набыць праз сайт выдавецтва ў дзвюх верскіях: папяровай у цвёрдай вокладцы і электроннай. Навіной падзяліўся ў фэйсбуку журналіст, пісьменнік, даследчык беларускай музыкі і культуры Інга Петц (Ingo Petz).

З апісання на сайце выдавецтва:

«У кнізе слова маюць відавочцы, якія перажылі масавыя забойствы ў беларускіх «вогненных вёсках» падчас Другой сусветнай вайны. Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Уладзімір Калеснік вышуквалі іх па краіне і запісвалі ўспаміны на магнітафон. Старанна аформленыя і арганізаваныя ў раздзелы, іх галасы сведкаў ствараюць адмысловую харавую паліфанію, якая з мастацкага гледзішча выходзіць далёка за рамкі калажу <…> Кніга, страшэнна актуальная на фоне цяперашніх войнаў і антыдэмакратычных падзей, падсвятляе «сляпую пляму» ў нямецкай гісторыі».

Часопіс TOLEDO падрыхтаваў падрабязны матэрыял пра кнігу, кантэкст і працу перакладачыка: «Ажно цяжко расказваць — man kann’s kaum erzählen…»

Каментары2

  • бабруйчанін
    31.10.2024
    На вокладкі першых выданнях" Я з вогненнай вёскі" аблічча фота роднай сястры маёй бабулі
    У самой кнізе шмат успамінаў аб родных родных бацькі Адамовіча Брыля на свае вочы бачыў ...
  • бабруйчанін
    31.10.2024
    бабруйчанін , Амаль ні засталося сведкаў і нават тых якія чулі разповяд усё меней Насамрэч ні вельмі і распавядалі.
    Дзеці ўнукі будуць ведаць аб тых часах па " Спіску шындлера " ці "Взятіе Берліна"
    Тое что я прачытаў калі распавядалі і нешта пачуў аб бацьке ад бацькі .."Спісак Шындлера"- "Кубанскіе казакі - Ваня Грозны"

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →