Былога палітвязня з Баранавічаў судзяць са жніўня — яму пагражае да 12 гадоў калоніі
У Брэсцкім абласным судзе з 13 жніўня ідзе суд над 38-гадовым Віталём Коршунам, піша «Вясна».
Упершыню яго судзілі ў верасні 2021-га за каментар пра тое, што «трэба шукаць адрас нейкага амапаўца». Па версіі самога амапаўца, Сяргея Балабановіча, пасля гэтага допісу ён вельмі спалохаўся, хоць Коршун хутка яго выдаліў. У выніку прадпрымальніку прызначылі два месяцы арышту.
Наступны раз Віталя затрымалі ў студзені 2024 года. Цяпер яму ставіцца ў віну ажно пяць артыкулаў: «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), «арганізацыя масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК), «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361) і «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК).
Пры затрыманні на «пакаяльным відэа» мужчына казаў, што «заклікаў учыняць гвалт над супрацоўнікамі АМАПа, проста на эмоцыях».
Яго справу разглядае Святлана Крамянеўская.
Каментары
Чалавек як мінімум тры месяцы знаходзіцца пад вартай, яго судзяць лукашысты за палітыку па пяці артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі
І пры гэтым ён "былы палітвязень".