«Дзіма, чаму ў Рыме з Надзяй быў Слепакоў?» Кахно выклаў смелае фота са сваёй жонкай, аднак абмеркаванне выйшла нечаканым
Вядомы вядучы Зміцер Кахно 14 лютага, у Дзень святога Валянціна, выклаў у Iнстаграм смелае фота з жонкай. Яно сабрала ўжо 7500 лайкаў.
У якім годзе быў зняты кадр, Кахно не ўдакладняе, але піша, што фота было зробленае ў Рыме. «З моманту прапановы рукі і сэрца прайшло 14 гадзін».
Вядомы шоумен не перастае прызнавацца ў каханні сваёй жонцы Надзеі.
Аднойчы ён падзяліўся з чытачамі, чым яго яна скарыла. Спачатку вядучы звярнуў увагу на яе старонку ў Instagram. «Мне вельмі спадабаўся густ, з якім там усё было зроблена», — распавёў Кахно.
А калі ён пазнаёміўся з Надзеяй бліжэй, то яго ўразіла, «якой моцнай, смелай і паспяховай можа быць гэтая далікатная дзяўчынка з вельмі худымі рукамі».
Дзмітрый і Надзея Кахно — адна з самых прыгожых пар беларускага шоу-бізнэсу.
Што да абмеркавання фота, то карыстальнікі вырашылі, што на ім Зміцер вельмі падобны да Сямёна Слепакова. «Дзіма, чаму ў Рыме з Надзяй быў Слепакоў?» — напісаў адзін з чытачоў.
Чытайце яшчэ:
Колькі каштуюць кветкі ў Дзень святога Валянціна
На якой мове напісана слова «Каханне»?
-
Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена
-
Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў
-
Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра
Каментары