За першыя суткі збору грошай для працы «Нашай Нівы» рэдакцыя атрымала 111 пераводаў. Дзякуем!
Учора, на Дзень Волі, наша рэдакцыя, якая якраз і працуе, каб Беларусь была вольнай, абвясціла збор данатаў. У першыя ж суткі мы атрымалі 111 пераводаў ад нашых чытачоў.
У ліпені 2021-га беларускія ўлады арыштавалі рэдактараў «Нашай Нівы», разграмілі офіс і паралізавалі эканамічную дзейнасць рэдакцыі. Мы аднавілі сваю працу.
Але сёння мы не маем магчымасці прадаваць рэкламу і адключылі платны доступ, каб не дыскрымінаваць чытачоў унутры Беларусі, якім патрэбная інфармацыя. Таму мы вельмі спадзяёмся на падтрымку чытачоў.
Чаму СМІ важныя? Мы не проста збіраем інфармацыю, мы яе правяраем і аналізуем.
Чаму «Наша Ніва» важная ўдвая? Гэта бастыён беларускай традыцыі, моўнай і светапогляднай.
Падтрымка «Нашай Нівы» — гэта ваш адказ падпальшчыкам вайны і ворагам беларушчыны.
Шчыра дзякуем кожнаму з вас!
Як падтрымаць «Нашу Ніву» ‒ беларускае вольнае слова, чытайце тут.
Каментары