Вайна

Паранены на пратэстах-2020, носіць з сабой гранату на выпадак акружэння: хто такі добраахвотнік «Янкі» ў вобразе вусатага гусара

Гэтага беларускага добраахвотніка з гусарскімі вусамі вы дакладна бачылі — відэа з ім не раз разляталіся па сацсетках. Яго пазыўны «Янкі», сапраўднае імя Ігар. Да вайны ён працаваў у прыватнай ахове і займаўся джыу-джыцу. «Наша Ніва» пагутарыла з хлопцам.

«Быў футбалістам, а потым пачаў займацца адзінаборствамі»

Ігар з Мінска, скончыў каледж. Ва Украіну ён прыехаў у канцы верасня 2020 года, пасля таго, як ім, як удзельнікам беларускіх пратэстаў, зацікавіліся сілавікі.

«З самых першых дзён я быў разам са свабоднымі беларусамі. Я пацярпеў ад святлошумавой гранаты, мне пашкодзіла нагу. Спачатку нікому не было справы, пасля пачалі шукаць людзей. Так па мяне і прыйшлі — прыехалі з вобшукам да бацькоў, а я там наогул не жыву, быў прапісаны толькі. Пасля гэтага я з’ехаў», — расказвае хлопец.

У Мінску ён быў менеджарам па продажах у краме Apple. Ва Украіне апошні год працаваў у прыватнай ахове.

Ігар — спартсмен.

«Спачатку быў футбалістам, але ў год 15 атрымаў траўму, якая была несумяшчальная з гэтым спортам. Потым пачаў займацца адзінаборствамі, бо не змог дома проста сядзець, усім патроху. Калі пераехаў у Кіеў, мой найлепшы сябар пазнаёміў мяне з такім відам спорту, як джыу-джыцу, мне спадабалася, пачаў трэніравацца, выступаць. Прадстаўляў клуб «Ракета кіеўская», ён жа ATOS».

«Рускія салдаты апранутыя, як бамжы, нармальна выглядаюць толькі дэсантнікі»

«Янкі» расказвае, як прыняў рашэнне ісці ваяваць.

«Размовы пра вайну былі праз паўгода, як я пераехаў. З тых часоў я пачаў задумвацца, пайду на вайну, ці не. За год гэтая краіна стала маім другім домам, украінцы падставілі мне ў цяжкі час плячо. У мой другі дом прыйшоў вораг, і я лічу, што трэба дапамагаць братам.

Як толькі пачалася першая бамбёжка а 5-й ранку, праз паўгадзіны я ўжо выходзіў з рэчамі з дому.

Мяне лёгка ўзялі ў добраахвотнікі, бо я трапіў да сваіх знаёмых, мяне ўсе ведалі».

Ігар ваюе разам з украінцамі. 

У кантрактнікі хлопец не пайшоў. Калі скончыцца вайна, кажа, складзе зброю ў шафу далей.

«Я не ваенны чалавек, я ніколі не служыў, і мне ў прынцыпе не падабаецца вайна. Калі хтосьці думае, што я атрымліваю ад гэтага задавальненне, то не. Я хачу жыць звычайным жыццём».

У роліках, што ёсць у сеціве, «Янкі» паводзіць сябе па-гусарску. Гэта вобраз?

«Усе гэтыя відэа атрымліваліся спантанна, — тлумачыць хлопец. — А наконт вусоў — я іх даўно адпускаў. Пасля галіў, пасля зноў адпускаў».

З расіянамі на фронце беларус сутыкаўся. «Апранутыя як бамжы», — ёміста характарызуе ён тых вайскоўцаў.

«Амуніцыя, адзенне — нібыта іх збіралі гадоў сто таму. Мне здаецца, усё, што спісанае, на іх апранулі і сказалі: ідзіце ваяваць. Ёсць дэсантныя войскі — яны апранутыя нармальна, у іх новыя АК, кулямёты добрыя. Дэсантныя войскі ездзяць на БТРах апошніх», — дзеліцца назіраннямі Ігар.

«Я не збіраюся здавацца ў палон»

«Янкі» абараняў аэрапорт у Барыспалі, вызваляў сёлы ў Кіеўскай вобласці.

«Не можа быць нічога добрага на фронце, я табе так скажу. Самае цяжкае на службе — губляць знаёмых і сяброў. Я чалавек дзесяць блізкіх згубіў».

— Ты не баішся, што трапіш у палон і цябе пазнаюць?

— Я не збіраюся здавацца ў палон. У мяне заўсёды ёсць з сабой граната. І я лепш памру свабодным.

Беларусаў, якія ваявалі супраць Украіны, байцу асабіста бачыць не даводзілася.

«Але па інфармацыі, якую давалі мне, пад Гастомелем была разбітая група «Альфа». Я не ведаю, гэта праўда ці не».

— Што б ты сказаў тым афіцэрам, якія служаць у беларускай арміі цяпер?

— Што мне ім можна сказаць? Лепш, хлопцы, сюды не прыязджайце, чый бы гэта загад ні быў.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

«Мяне можна назваць памочнікам камандзіра». Вадзім Пракоп'еў расказаў пра полк «Пагоня»

Смяротна паранены, застаўся прыкрываць сваіх. Хто такі беларус «Тур», забіты пад Кіевам

Каментары

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно22

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры12

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

Наколькі эфектыўныя біялагічныя дабаўкі з магніем?3

Мінінфарм забараніў распаўсюджваць у Беларусі 35 друкаваных выданняў. Што за яны — пакуль загадка1

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»27

«Нягледзячы на спосаб легалізацыі, трэба пазначаць і пратэсную дзейнасць». Юрконіс пра сітуацыю з Верамейчыкам9

У Ваўкавыску жывуць блізняты-рэкардсменкі — жанчынам споўнілася па 99 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно22

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Галоўнае
Усе навіны →