Музыка

Рэперы Kalush Orchestra: украінцы, якія могуць выйграць «Еўрабачанне»

Фолк-рэп-гурт Kalush Orchestra — адзін з фаварытаў сёлетняга «Еўрабачання», якое стартуе менш чым праз месяц, 10 мая. Знаёмімся бліжэй з незвычайнымі спевакамі.

Фота: MAXIM FESENKO 

Вакаліст Kalush Orchestra Алег Псюк дазнаўся пра тое, што яго гурт едзе на «Еўрабачанне», усяго за некалькі дзён да пачатку вайны. Ён называе выступ на конкурсе магчымасцю дапамагчы сваёй краіне музыкай — так, як лічыць Псюк, ён можа быць максімальна карысны.

Спявак нарадзіўся ў горадзе Калуш, што ў Прыкарпацці, і з падлеткавага ўзросту спрабаваў сябе ў рэпе. Спевака асабліва натхняў Эмінем — Алег лічыў, што мог бы чытаць рэп гэтак жа якасна, як і амерыканскія зоркі, піша The Times.

Упершыню пра Kalush — гурт назвалі ў гонар роднага горада Алега — загаварылі ў 2019 годзе, калі іх дэбютны сінгл «Не маринуй» набыў шалёную папулярнасць. Далей былі канцэрты па ўсёй Украіне, мільёны праглядаў у Youtube і праслухоўванняў на Spotify. Паступова Псюк стварыў паралельны праект Kalush Orchestra, больш арыентаваны на фолк-музыку, і пачаў працаваць з абодвума гуртамі. Менавіта з другім праектам ён і едзе на «Еўрабачанне».

Але ж цяпер прыярытэты змяніліся і сама музыка — не галоўнае зараз. Псюк арганізаваў валанцёрскую каманду, якая дапамагае бяздомным украінцам па ўсёй краіне знаходзіць прытулак, транспарт і лекі. Усе члены гурта так ці інакш задзейнічаныя ў абароне краіны. Танцор Kalush Orchestra Славік Гнаценка нават далучыўся да кіеўскай тэрабароны і адмовіўся ад выступу на «Еўрабачанні», каб абараняць сваю краіну.

Трохі дзёгцю: сваю пуцёўку на «Еўрабачанне» гурт атрымаў у неадназначных абставінах. Першапачаткова Kalush Orchestra занялі другое месца на нацыянальным адборы, але ж потым высветлілася, што пераможца адбору, спявачка Аліна Паш, у 2015 годзе нелегальна наведвала Крым праз тэрыторыю Расіі. Тады арганізатары нацадбору прапанавалі Псюку і яго музыкам паехаць на конкурс замест апальнай спявачкі.

Незадоўга да конкурсу гурт атрымаў дазвол выехаць з Украіны, каб правесці невялікі прома-тур. Музыкі не толькі прадстаўляюць сваю творчасць, але і спрыяюць таму, каб еўрапейцы больш ахвяравалі на дапамогу Украіне. Нарэшце, выступы ў Еўропе даюць Kalush Orchestra рэдкую для іх магчымасць паспяваць разам — перад вялікім конкурсам гэта вельмі важна.

Самому ж Псюку больш за ўсё падабаецца тое, што «Еўрабачанне» дасць яму магчымасць праз сваю музыку распавесці пра Украіну — бо Kalush Orchestra стварае не проста рэп, а рэп з фальклорнымі матывамі: «Мы бяром нешта ад нашых продкаў, тое, чаму ўжо сотні гадоў і што іншыя палічылі б аджыўшым і занадта старым, і дадаём да гэтага новыя рытмы. Так мы аб’ядноўваем нешта старое і нешта новае, і ў выніку ствараем нешта прыгожае».

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

«Ой у лузі червона калина». Галоўныя песні ўкраінскага змагання АЎДЫЯ

«Ще не вмерла…» Найлепшыя хоры і аркестры свету выконваюць гімн Украіны

Каментары

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»2

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік16

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы3

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

Дабрацца маршруткай з Гродна ў Віцебск можна будзе без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне4

У Магілёве на пераходзе насмерць збілі двух пешаходаў1

Падатковая злавіла таксіста, які вазіў ад вакзала ў Мінску да Ждановіч за 105 рублёў. Ён трапіў на 180 тысяч9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»2

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Галоўнае
Усе навіны →