Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з першым віцэ-прэм'ерам Мікалаем Снапковым, старшынёй КДК Васілём Герасімавым і экс-кіраўніком банка БелВЭБ Васілём Мацюшэўскім стан спраў у банкаўскай сферы, паведамляе БелТА. Паказальна, што на нарадзе не было кіраўніка Нацбанка Паўла Калаўра.
«Тэма нашай кароткай размовы — банкаўская сістэма», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён распавёў, што зусім нядаўна Камітэту дзяржаўнага кантролю было даручана праверыць стан спраў у банках — як у прыватных, так і дзяржаўных — і выявіць негатыўныя тэндэнцыі.
«Аказалася, што недахопы ўласцівыя ўсім нашым банкам. І мы робім адназначную выснову, што дрэнна працуем з банкаўскай сістэмай, — заявіў ён. — Мы не стварылі для іх нейкую прававую каляіну, у якой яны павінны выразна развівацца, прытрымлівацца пэўных нормаў, правілаў і законаў, не выходзячы за гэтую каляіну. Тады ў нас і атрымліваецца: то Мацюшэўскі няправільна паступіў, то Калаўр не туды залез і гэтак далей».
Каментары