Непагадзь у Мінску. Дзясяткі паваленых дрэваў, адно з іх забіла жанчыну
Каля 20 дрэваў упалі ў дварах сталіцы, з дзясятак машын пашкодзіла. На вуліцы Каліноўскага дрэвам забіла 38-гадовую жанчыну.
МНС на гэты момант вядома пра 20 выпадкаў падзення дрэваў з-за сённяшняй непагадзі.
Адзін з такіх інцыдэнтаў скончыўся трагічна: на вуліцы Каліноўскага дрэва ўпала на жанчыну. Ратавальнікі выцягнулі яе з-пад завалу і перадалі медыкам. Але, паводле сведак, пацярпелая памерла на месцы.
Каментары