«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Хлопец падзяліўся асабістай гісторыяй комплексаў.
«Мне вельмі доўга здавалася, што ў мяне маленькі чэлес. Я ўжо ведаю, чаму так адбылося: таму што ў маіх першых адносінах, у якіх быў сэкс, мая тагачасная дзяўчына прыйшла да мяне і сказала: «Максім, я не атрымліваю з табой нармальнага аргазму». Яна прамовіла проста: «У цябе меншы, чым мне трэба». І, вядома, я вельмі моцна загнаўся.
У нейкіх наступных адносінах, калі ў нас з дзяўчынай толькі ўсё пераходзіла да сэксу, я незнарок жартаваў: вой, у мяне там тры сантыметры. Гэта, мне падаецца, наогул геніяльная задумка. Ты адразу заніжаеш усе чаканні.
Галоўнае — не спудзіць гэтым, праўда — дастаткова жартаўліва сказаць, каб не падавалася, што я сур’ёзна так кажу. І нават калі ў цябе там пяць сантыметраў, яна ўжо радуецца.
Згодны, што тактыка маніпулятыўная, але падаецца, яна працавала. Не зразумела толькі, што працавала ў выніку — рэальны памер ці тое, што я такі жартаўнік», — расказаў вядучы падкаста «Паўгадзіны кардыё» Максім.
«Калі б я хацела сэксу з хлопцам, а ён мне пачынаў такое казаць, я б вельмі моцна спужалася і, магчыма, наогул не захацела б нават правяраць. Я лепш у прынцыпе пазбегну такой сітуацыі, чым пабачу рэальныя тры сантыменты і такая: угу. Трэба ж неяк твар не страціць», — адрэагавала на такую тактыку другая вядучая Аня.
Цалкам выпуск пра тое, ці мае памер значэнне і які рэальны памер у героя гісторыі, можна паглядзець тут.
Каментары