За кратамі філосафа ўтрымліваюць ужо амаль 12 месяцаў.
Палітзняволенага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш народнага ультыматума» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама па ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале.
За кратамі філосафа ўтрымліваюць ужо амаль 12 месяцаў. Разгляд справы Уладзіміра пачаўся 9 чэрвеня 2022 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 23 чэрвеня яго прызналі вінаватым і асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Стала вядома, што днямі Мацкевіча этапавалі ў магілёўскую турму. Там ён будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі. Вы можаце падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і бандэролямі.
Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99-А, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч.
Каментары