Грамадства55

«Бацька маладзец! Адчуваю, трэба ў Беларусь пераязджаць!» Што адбываецца ў каментарах на дзяржаўных ютуб-каналах

З моманту пачатку блакавання ютубам каналаў расійскіх дзяржаўных медыя на каналах беларускіх дзяржрэсурсаў наплыў новых падпісчыкаў. Аўдыторыя некаторых з іх усяго за некалькі месяцаў кратна павялічылася. Але аналіз каментароў паказвае цікавую тэндэнцыю.

Раптоўны прырост аўдыторыі

Відэасэрвіс YouTube яшчэ ў першай палове сакавіка заблакаваў каналы расійскіх дзяржаўных СМІ ва ўсім свеце. Гэтыя абмежаванні не толькі не закранулі іх беларускіх калег, але і па ўсёй бачнасці згулялі ім на руку.

У сакавіку-красавіку шэраг YouTube-каналаў дзяржаўных медыя перажылі шалёны прырост аўдыторыі. Так, напрыклад, створаны ў 2010 годзе канал БелТА яшчэ ў лютым 2022-га меў 196 тысяч падпісчыкаў. Але ўжо 31 сакавіка іх было больш за 450 тысяч. Імклівы прырост аўдыторыі цягнуўся да сярэдзіны красавіка, калі ў канала стала больш за 550 тысяч фаловераў.

Графік прыросту аўдыторыі на ютуб-канале БелТА. Фота: скрыншот з сайта socialblade.com

Аўдыторыя канала працягвае расці, хоць ужо і больш сціплымі тэмпамі. Па стане на 29 жніўня на яго падпісаныя 701 тысяча чалавек. Прырост склаў больш за паўмільёна падпісчыкаў за апошнія паўгода.

А вось як выглядае статыстыка ютуб-канала БТ (ён называецца «АТН: навіны Беларусі і свету»). Цягам месяца ягоная аўдыторыя павялічылась на 316 тысяч — з 231 тысячы па стане на 8 сакавіка да 547 тысяч на 9 красавіка.

Графік прыросту аўдыторыі на ютуб-канале БТ. Фота: скрыншот з сайта socialblade.com

Заўважна, што шалены прырост адбываўся толькі ў перыяд з 7 сакавіка па 4 красавіка. У гэты час канал прыбаўляў па 60-80 тысяч чалавек кожны тыдзень. Але небывалы рост скончыўся. З сярэдзіны красавіка да пачатку траўня аўдыторыя не павялічвалася. 

Графік прыросту аўдыторыі на ютуб-канале БТ. Фота: скрыншот з сайта socialblade.com

Пэўны рост падпісчыкаў назіраецца і ў іншых каналаў, але ён непараўнальны з дасягненнямі БелТА і БТ. Аўдыторыя YouTube-канала АНТ за апошнія шэсць месяцаў прырасла амаль на 100 тысяч чалавек, з 532 да 628 тысяч. На канале CTБ аўдыторыя за гэты час павялічылася на 47 тысяч. Што цікава, найбольш заўважны прырост назіраўся не ў сакавіку-красавіку, як у папярэдніх каналаў, а ў пачатку траўня. 

Графік прыросту аўдыторыі на ютуб-канале CTВ. Фота: скрыншот з сайта socialblade.com

Дакладна вызначыць, чаму на некаторых прапагандысцкіх каналах адбыўся такі скачок аўдыторыі, немагчыма.

Ці маглі беларусы масава пераключыцца на дзяржмедыя? Незалежнае даследаванне паказала, што колькасць тых, хто схільны давяраць уладзе, вырасла. У кастрычніку 2021 года баланс «заўзятыя прыхільнікі + схільныя давяраць» VS «заўзятыя праціўнікі + схільныя не давяраць» складаў прыкладна 38 / 62. У маі 2022 года гэты паказчык складаў прыкладна 48 / 52. «У сітуацыі вайны «галубіная» рыторыка Аляксандра Лукашэнкі пра тое, як краіна супраціўляецца ўцягванню ў вайну, знаходзіць сваю аўдыторыю», — адзначалі даследчыкі.

Але зрух у статыстыцы не такі кардынальны, як рост аўдыторыі прапагандысцкіх каналаў. Да таго ж гэты зрух адбыўся, як мяркуюць аналітыкі, за кошт нейтральных грамадзян, якім далёкая агрэсіўная рыторыка дзяржаўных СМІ. 

Затое яна блізкая той расійскай аўдыторыі, якая глядзіць Салаўёва.

Цалкам магчыма, што беларускія прапагандысты проста скарысталіся сітуацыяй, калі ютуб блакуе іх расійскіх калег. І заняліся прасоўваннем сваіх каналаў, каб хутка заняць нішу, якая раптам вызвалілася.

Сярод самых папулярных відэа на гэтых каналах за пяты месяц вайны — успаміны пра памерлага спевака Юрыя Шатунова і экспертныя меркаванні расійскіх палітолагаў.

У любым выпадку прырост падпісчыкаў YouTube-каналаў беларускіх дзяржаўных медыя адбываецца ў многім за кошт расіян і рускамоўнай аўдыторыі з іншых краін. Пра гэта сведчаць і каментары да відэасюжэтаў. 

Каментатары жадаюць «бацьку» здароўя, доўгіх гадоў жыцця і шкадуюць, што ў іх няма такога кіраўніка, які думае пра народ, дае наганяяў чыноўнікам, сочыць за зборам ураджая і г.д. Допісы з падобным зместам — гэта ледзь не палова з таго, што можна адшукаць пад відэа. 

Пасля праглядаў навін на прапагандысцкіх каналах, карыстальніцы Галіне Падольнай так спадабалася Беларусь, што ёй захацелася жыць і працаваць у беларускім сяле! І яна такая не адзіная. Так, напрыклад, нехта Бенедзікт Бенедзіктаў піша наступнае: «Бацька маладзец! Адчуваю, трэба пераязджаць у Беларусь!»

Лукашэнку называюць празарлівым і дальнабачным палітыкам. Карыстальнік Алег Марозаў піша, што ў Расіі любяць і паважаюць Лукашэнку.

Пра тое, што сярод гледачоў шмат небеларусаў, сведчаць і допісы пра «братэрскі народ», «вашага прэзідэнта» і сітуацыю ў Расіі ў параўнанні з беларускай.

Такія карыстальнікі часта пішуць не Беларусь, а «Белоруссія» ці «Беларуссія», а самога палітыка часцей за ўсё клічуць «батькой» (прычым часам пішуць «батько»). 

«Эх, як бы такога прэзідэнта да нас заманіць», — марыць хтосьці пад відэа.

Пра сваю любоў да Лукашэнкі пішуць не толькі карыстальнікі з РФ, якія наўпрост у каментары пакідаюць інфармацыі пра сваю краіну пражывання, але і з іншых постсавецкіх краін. 

Знайсці негатыўныя каментары пад відэа на прапагандысцкіх каналах амаль немагчыма. Затое там часта бываюць парады «берагчы Лукашэнку».

Боты ці сапраўдныя аматары дыктатуры?

Шалены прырост аўдыторыі і процьма пазітыўных каментароў пад відэа можна патлумачыць наступным чынам. Па-першае, аўдыторыя, якая раней спажывала ў YouTube інфармацыю ад расійскіх дзяржаўных СМІ і прапагандыстаў, пасля выдалення гэтых каналаў была вымушаная шукаць іншыя крыніцы. Натуральна, што самымі блізкімі па змесце аказаліся каналы беларускіх дзяржаўных СМІ. Таму прырост аўдыторыі за кошт расійскіх аматараў дыктатуры выглядае цалкам натуральным. Апроч саміх расіян, да гэтага спісу можна дадаць пэўную частку рускамоўных карыстальнікаў з іншых краін былога СССР. 

Тым не менш, велізарная колькасць падобных па змесце пазітыўных каментароў выклікае шмат пытанняў. Выглядае, што частка з іх — гэта праца так званых ботафермаў, дзе сапраўдныя людзі па разнарадцы пакідаюць каментары пэўнага зместу. Такія допісы робяць як з сапраўдных акаўнтаў, так і з акаўнтаў-пустышак, які адмыслова створаны для таго, каб пакідаць каментары на прафесійнай аснове. 

Боты звычайна пакідаюць кароткія допісы, паколькі іх асноўная задача — гэта колькасць, а не якасць. 

Залайканасць падобных каментароў таксама тлумачыцца вельмі проста — падабайкі пад каментарамі прастаўляюць тыя ж боты, што іх пакідаюць.

Продажам фэйкавых каментароў займаюцца розныя SMM-агенцыі, часцей за ўсё расійскія. Апроч каментароў яны прапануюць накрутку праглядаў, падабаек і агульнай колькасці падпісчыкаў. 

Цана на такія паслугі залежыць як ад колькасці каментароў, так і ад іх якасці і даўжыні. Напрыклад, адна з агенцый прадае 50 каментароў за 4,5 даляра, а 100 за 8,5 даляра. 

На некаторых сайтах можна нават скарыстацца калькулятарам, каб вызначыцца, вам патрэбныя каментары даўжынёў у 6 сказаў ці хопіць і двух слоў.

Хоць падобныя паслугі часцей за ўсё прапануюць расійскія агенцыі, у іх ёсць неабходныя пакеты і для іншых краін, у тым ліку і для Беларусі.

Заўважым, што лукашысты могуць закупляць не толькі пазітыўныя каментары і рэакцыі для сваіх каналаў, але і негатыўныя для незалежных рэсурсаў, як гэта, напрыклад, цяпер адбываецца ў Telegram. Раней, «Наша Ніва» пісала падрабязна пра гэта. 

Чытайце таксама: Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як

Каментары5

  • даведка
    31.08.2022
    Теперь посмотрите на ютуб-канале АТН количество просмотров роликов и вы увидите, что у большинства их там десятки и сотни... Просто десятки и сотни, а не десятки и сотни тысяч, коими измеряется количество фейковых подписчиков. Затем посмотрите на сайте СТВ количество просмотров у видео Азарёнка и Муковозчика на Youtube... Если больше десятка просмотров, то это означает, что кто-то из оппозиционных СМИ дал на него ссылку. В противном случае, статистика просмотров ничтожна и измеряется единицами даже у этих раскрученных пропагандистов.
  • даведка
    31.08.2022
    Весной после тотальной блокировки ютуб-каналов российских пропагандистских СМИ были вброшены ресурсы в накрутку просмотров ютубовских видео белорусских госСМИ... Любой ролик БТ тут же набирал сотни тысяч просмотров... Простой анонс дневных новостей про посевную и надои длительности менее минуты умудрялся со старта набирать под полмиллиона и больше просмотров. Но шалёные деньги быстро закончились, низкий уровень профессионализма белорусской пропаганды не смог заинтересовать аудиторию, лишившуюся российской дозы.
  • Абу
    31.08.2022
    Боты. Тая ж ерунда была і раней на шэрагу праўладных Ютуб каналаў. Тупыя, аднастайныя, слюнява-сусальеыя каментары.

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння даляр патаннеў амаль на чатыры капейкі2

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Галоўнае
Усе навіны →