Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці распачаў крымінальную справу ў дачыненні да службовай асобы Бярозаўскага мясакансервавага камбіната за «неабгрунтаванае наданне зніжак гандлёвым сеткам».
Як паведамляе КДК, з 2021 года да кастрычніка 2022 года гандлёвыя прадпрыемствы атрымлівалі каўбасныя вырабы са зніжкай больш за 10%, што забаронена заканадаўствам аб рэгуляванні цэнаў на сацыяльна значныя тавары.
Шкода мясакамбінату ацэньваецца ў больш за 500 тысяч рублёў. Заведзеная крымінальная справа па частцы 1 арт. 428 КК (службовая нядбайнасць).
Каментары