Пагром у сетцы «Суседзі»: КДК затрымаў амаль усё кіраўніцтва
Днямі адбыўся пагром у знакамітай сетцы крамаў «Суседзі». Як стала вядома «Нашай Ніве», затрыманы амаль усе топ-менеджары, а таксама прынамсі адзін з галоўных бенефецыяраў Вадзім Аванесаў.
Затрыманні, па папярэдняй інфармацыі, праводзіў КДК.
Версіі аб прычынах пагрому разыходзяцца, мы паведамім іх, калі будзе пэўнасць — абвінавачванні яшчэ не выстаўленыя.
Натуральна, адной з прычын затрыманняў называецца парушэнне «загаду аб цэнах», але яна не прыярытэтная.
Сярод затрыманых — Вадзім Аванесаў, адзін з бенефецыяраў «Суседзяў».
Сама сетка крамаў «Суседзі», як кажуць суразмоўцы з рынку рытэйла, — даволі моцны гулец на беларускім рынку. Сетка мае 180 крамаў па ўсёй краіне, як пішацца на сайце арганізацыі.
Калі вам вядома нешта па гэтай тэме, вы можаце напісаць наўпрост аўтару па тэлеграм-кантакце @artsiom_harbatsevich
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары