Гэтая выпечка можа стаць добрым дэсертам. А маркоўны пірог з арэхамі пад апельсінавай глазурай можа нават запомніцца.
Каб зрабіць маркоўны хлеб, вам спатрэбіцца:
- 140 мілілітраў алею + яшчэ трохі для змазвання
- 2 яйкі
- 200 грамаў цукру (лепш браць карычневы)
- 300 грамаў цёртай морквы
- 100 грамаў разынак
- 75 грамаў пасечаных грэцкіх арэхаў ці арэхаў пекан (па жаданні)
- 180 грамаў мукі
- дробка солі
- палова чайнай лыжкі соды
- 1 чайная лыжка молатай карыцы
- палова чайнай лыжкі цёртага мускатнага арэху
- палова чайнай лыжкі любой сумесі спецый для выпечкі
- 200 грамаў халоднага сметанковага сыру тыпу маскарпонэ з не менш чым 33% тлушчу
- 50 грамаў масла хатняй тэмпературы
- 1 чайная лыжка ванільнага экстракту
- 50 грамаў прасеянай цукровай пудры
- цэдра аднаго апельсіна
- Разагрэйце духоўку да 150 градусаў. Падрыхтуйце форму для хлеба — яе памер мусіць быць прыкладна 13 на 23 сантыметры. Змажце яе алеем і высцеліце паперай для выпякання.
- Узбіце яйкі ў вялікай місцы. Дадайце алей, цукар, цёртую моркву, разынкі і арэхі.
- Прасейце ў яйкавую сумесь муку, соль, соду, карыцу, мускатны арэх і спецыі. Добра ўсё перамяшайце драўлянай ці вялікай металічнай лыжкай.
- Выліце сумесь у форму для хлеба і разраўняйце паверхню. Выпякайце маркоўны хлеб прыкладна 1 гадзіну 15 хвілін ці пакуль шпажка, якую для праверкі можна ўваткнуць у сярэдзіну пірага, не будзе выходзіць адтуль чыстай.
- Дастаньце пірог з духоўкі і дайце яму астыць прыкладна 5 хвілін, потым дастаньце з формы. Перад падачай цалкам астудзіце маркоўны хлеб.
- Каб зрабіць глазуру, узбівайце разам у місцы маскарпонэ і масла, пакуль яны добра не перамяшаюцца. Дадайце ванільны экстракт, цукровую пудру і апельсінавую цэдру, перамешвайце ўсё, пакуль глазура не загусцее. З дапамогай шпаталя раўнамерна размяркуйце глазуру па астуджаным пірагу, калі глазура будзе цяжка размазвацца, акуніце нож у міску з гарачай вадой. Перад падачай нарэжце пірог на лусты. Маркоўны хлеб, калі ён не нарэзаны, можна захоўваць некалькі дзён, таксама смела замарожвайце яго. Замарожаны ён можа ляжаць да трох месяцаў.
Каментары