У Чэрыкаве муж напаў з нажом на жонку і яе каханка, а пасля спрабаваў пакончыць з сабой. Жанчына памерла ў бальніцы
Здарэнне адбылося раніцай 12 лістапада. Мужчына вярнуўся з камандзіроўкі. У выніку паўстаў канфлікт з жонкай і яе знаёмым, паведамляе Следчы камітэт.
Муж нанёс некалькі удараў нажом жанчыне і яе знаёмаму, які кінуўся на абарону.
Пацярпелую знайшлі дактары хуткай дапамогі каля дарогі непадалёк ад дома і выклікалі міліцыю.
Аднак жанчына памерла ў бальніцы.
49-гадовы мужчына спрабаваў пакончыць з сабой. Ён і хлопец шпіталізаваныя.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Каментары