Грамадства77

«Мяса не завозяць і хлеб нясвежы» — у Мядзельскім раёне абурыліся аўталаўкай

На няякасную працу аўтакрамы паскардзіліся жыхары вёсак Сімоны, Варанцы, Чэраўкі, Целякі. Калектыўна яны патэлефанавалі на прамую лінію ў Мінаблвыканкам, расказвае Mlyn.by.

Ілюстрацыйнае фота

— Раней пенсіянерам давалі зніжку на многія тавары: хай невялікую, але ж капейка рубель беражэ. Цяпер зніжак няма, але, як мы чуем па тэлевізары, — цэны павінны былі знізіцца. Чаму ж мы купляем той жа цукар па старой цане? Ці цэны знізілі толькі ў Мінску, а пра нас забыліся? — пытаюцца вяскоўцы. —Крыўдна, што ў аўталаўцы ў прынцыпе ўсё дарагое: іншы раз прыедзеш у райцэнтр, зойдзеш у краму — а там тыя ж крупы каштуюць танней, чым нам іх прывозяць. Ці гэта разлік на тое, што вясковыя і за высокую цану ўсе купяць, бо альтэрнатывы ў іх няма? Што райпо прывязе — тое і бяры!

Бянтэжыць вяскоўцаў і бедны асартымент тавару:

— Мяса да нас не завозяць: мы хоць і не працуем, але пенсію атрымліваем, можам дазволіць купіць сабе кавалак мяса. Хлеб часцяком ужо нясвежы завозяць … а то як не прыйдзеш нешта купляць у аўталаўку: цэннікаў на таварах няма, шалі таксама —паставілі так, што не відаць, колькі яны там навесілі. Навядзіце, калі ласка, парадак!

Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Ляўковіч стэлефанаваўся са старшынёй Мядзельскага райвыканкама Аляксандрам Прановічам і даручыў ліквідаваць усе заўвагі вяскоўцаў.

Каментары7

  • Никакой драмы.
    21.11.2022
    Эта автолавка - частное предприятие. Ждите, скоро у них появится конкурент. И никакой драмы.
  • Гервасій
    21.11.2022
    Просты люд можна канешне зразуммець, але цікава на што яны разлічваюць у перспектыве некалькіх гадоў ці нават 10 ? Дыктатар сказаў жа, што вёсак не будзе, так што трэба рыхтавацца, што хутка і аўталаўкі не будзе. А як вы хацелі. Вы ж па вёсках сваіх хадзілі і агітавалі за гэту пачвару - атрымлівайце. А як па іншаму ? Толькі так можа нешта дойдзе. Увогуле пры дыктатура беларуская вёска памёрла, але ж чаго хацець ад вертухая.
  • Мойша
    21.11.2022
    Самі савейскі саюз выбіралі, чаго плачаце зараз

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →