Відэа з ім з’явілася ў лукашысцкіх каналах.
Сілавікі вінавацяць педагога ў тым, што ён удзельнічаў у перакрыцці дарог і парушэнні парадку, а таксама «рабіў спробу захопу ўлады» — праз удзел у Каардынацыйнай радзе.
Лівянт узначальвае адукацыйны цэнтр «100 балаў». У лукашысцкім канале пішуць, што нібыта «100 балаў», не з'яўляючыся ўстановай адукацыі, фактычна ажыццяўляў ліцэнзаваную дзейнасць «з дапамогай змовы з прыватнай школай «Апельсін». Па гэтым факце праводзіцца асобная праверка.
Лівянт публічна крытыкаваў сістэму адукацыі ў Беларусі (напрыклад, выказваўся пра шкалу адзнак на ЦТ і школьную форму) і станавіўся ахвярай нападак і крытыкі з боку лукашыстаў.
Каментары