З шасці беларускіх прэтэндэнтак на палёт у космас ніводную не забракавалі па здароўі
28 снежня ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў адбылося пасяджэнне галоўнай медыцынскай камісіі, паведаміла карпарацыя «Раскосмас» у сваім тэлеграм-канале. На пасяджэнні абмяркоўваліся вынікі медыцынскага абследавання шасці беларускіх кандыдатак на палёт у космас.
Камісія выдала станоўчыя рэкамендацыі: усе дзяўчаты прыдатныя па стане здароўя, каб далей рыхтавацца да палёту на расійскім караблі «Саюз МС».
У пачатку 2023 года Лукашэнка павінен вызначыцца з асноўнай кандыдаткай для падрыхтоўкі да касмічнага палёту і яе дублёркай.
Сам палёт папярэдне запланаваны на наступную восень.
Каментары
махнуть туда вместе с бригадиром + братело "моль"
а якім макарам? методыку адбору можна агучыць?