Нерухомасць1010

«Больш элітны за Дразды». У Мінску прадаюць дом за рэкордныя грошы

У канцы 2022 года на продаж выставілі асабняк за 3,65 мільёна даляраў, які на сёння з'яўляецца самым дарагім прадаваным домам у Беларусі. Нягледзячы нават на тое, што ён не дабудаваны. Але такую цану прадавец абумоўлівае ў тым ліку лакацыяй. «Больш элітны за Дразды. Даражэйшы за Італію», гаворыцца ў аб'яве. Дзе знаходзіцца гэты катэдж, піша Realt.by.

Што гэта за дом?

Гэты трохпавярховы цагляны дом, пабудаваны (але не завершаны) у 2015 годзе. Дах — мяккая чарапіца, падаконнікі — камень. Усе гарадскія камунікацыі праведзеныя.

Плошча дома — 1365 квадратных метраў. Усярэдзіне там пакуль што так, як на фота.

Участак — 25 сотак.

«Больш элітны за Дразды. Даражэйшы за Італію. Усё, як вы любіце! Пасёлак закрытага тыпу. Аналагаў у Беларусі няма. Эксклюзіў і іншыя эпітэты. На тэрыторыі ўсяго 20 катэджаў. Ахова, КПП, відэаназіранне, абгароджаная тэрыторыя і іншая любата. Для вашага камфорту закрытая альтанка з кухняй, вялікай зонай для барбекю, караоке, штучны зарыблены вадаём, сцежкі для прагулак, тэнісныя корты, дзіцячыя пляцоўкі», — пішуць у аб'яве.

І што гэта за пасёлак?

Пасёлак, пра які ідзе гаворка, знаходзіцца ў тупіку вуліцы Кальцова. Ён пабудаваны ў 2015 годзе. З аднаго боку ад яго лес, з другога — Цнянскае вадасховішча.

Вось прыкладныя межы гэтага пасёлка на карце (дом, які прадаецца — пад нумарам 209).

Фармальна гэты пасёлак падзелены на два зямельныя ўчасткі, але фізічных межаў паміж гэтымі ўчасткамі няма. Адзін быў перададзены ў арэнду кампаніі «Дана Астра», іншы — кааператыву «Новае Кольца». Менавіта гэтыя арганізацыі адказваюць за ўтрыманне і добраўпарадкаванне пасёлка, а таксама за пропуск на яго тэрыторыю.

Асабняк, які прадаецца, знаходзіцца на ўчастку, якім кіруе «Новае Кольца». Тут кожны ўчастак каля дома належыць уласніку канкрэтнага дома.

У гэтым пасёлку ёсць і свае вуліцы — напрыклад, вуліца Стэфаніі Станюты. У 2019 годзе была такая гісторыя, што праўнучку славутай актрысы Меліціну не пусцілі на вуліцу імя яе бабулі, таму што пасёлак закрыты. Гэта атрымала рэзананс у СМІ, у выніку прадстаўнікі «Даны» нават правялі Меліціне і яе бацьку экскурсію па гэтай закрытай вуліцы.

Каментары10

  • K
    06.01.2023
    Якое ўбоства. Аналаговнет.
  • маленькая архітэктарка цемры
    06.01.2023
    гэта дамавіна мо якога архімандрыта? ці як іх там велічаць?
    глядзіце (зверху) - у плане ўтварае крыж... збоку нешта нейкае там круглае прыбудавана... званіца? дамавая царква? усыпальня?
    цыбулькі асляпіцяльныя зверху бабахнуць і... оп! гатовая царква
  • Лол
    06.01.2023
    Тэрыторыя вакол зусім малая, знешне тыповы безгустоўны аграхайтэйк. На тры мільёна зусім не цягне. Для параўнання ўзгадайце дом героя з фільма «Один дома». Вось нядаўна яго прадавалі прыкладна за такую ж суму.

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →