Аўто

Летась фізасобы імпартавалі ў 2,4 раза больш машын, чым год таму. Якія аўто часцей везлі з Еўропы і ЗША?

Мінулы год стаў адным з найгоршых у гісторыі для афіцыйных імпарцёраў аўто ў Беларусі. За год продаж у іх абрынуўся ў 2,7 раза і склаў усяго 17,2 тысячы аўто супраць 46,8 тысячы годам раней. На гэтым фоне імпарт машын з Еўропы і ЗША фізічнымі асобамі, наадварот, вырас, прычым у 2,4 раза.

 Пік прыйшоўся на кастрычнік

Па выніках 2022 года, з улікам няпоўных даных за снежань, беларускія фізічныя асобы завезлі ў краіну больш за 80 000 транспартных сродкаў з-за межаў ЕАЭС. Такія лічбы прыводзіць сэрвіс «Антыскрутка» са спасылкай на даныя Федэральнай мытнай службы. У 2021 годзе фізічнымі асобамі было імпартавана каля 35 тысяч аўтамабіляў з трэціх краін.

У перыяд са студзеня па жнівень у Беларусь фізасобамі штомесяц увозілася па 3—5 тысяч аўто. У верасні адбыўся рэзкі скачок: тады за месяц завезлі больш за 11 тысяч аўто. Пік прыгону прыйшоўся на кастрычнік, калі ў Беларусь завезлі амаль 14 тысяч аўто. У лістападзе — больш за 13,5 тысячы. За няпоўны снежань — 8 748. 

Адчувальны прырост попыту на прыгон аўто з-за мяжы выклікалі рост цэн на новыя аўто і іх дэфіцыт як у Беларусі, так і ў РФ. Прадаўцы сцвярджаюць, што значная частка прывезеных у Беларусь машын у выніку апынулася на расійскім рынку. Павышаны попыт з боку расіян паўплываў і на асартымент машын, якія везлі да нас.

Самай папулярнай маркай аўтамабіля для імпарту з-за мяжы ў 2022 годзе стала BMW. Аўтамабілі гэтай маркі склалі каля 17,57% ад агульнай колькасці ўвезеных аўто. На другім месцы ідзе VW, на прыгон «народных аўтамабіляў» прыпадае 10,53 %. Замыкае тройку лідараў Renault з 7,08% рынку. Далей у рэйтынгу размясціліся Audi і Ford, у іх 6,41 і 6,26% адпаведна.

Топ-5 мадэляў, якія прыганяюцца часцей за ўсё, выглядаў наступным чынам:

— BMW X3 — 3,12%

— BMW X5 — 3,1%

— Volkswagen Passat — 2,79%

— BMW 5-серыі — 2,58%

— Renault Megane — 2,47%

У 2021 годзе топ марак выглядаў наступным чынам: Renault, Ford, BMW, Tesla, VW.

Сярод мадэляў, якія могуць быць імпартаваныя толькі з ЗША, найбольш запатрабаванымі ў 2022 годзе аказаліся: Chevrolet Equinox, VW Jetta і Ford Escape.

Да рэкордаў усё яшчэ далёка

Нягледзячы на больш чым двухразовы прырост, да папярэдніх рэкордаў па ўвозе іншамарак яшчэ далёка.

Найбольшую колькасць аўто фізічныя асобы імпартавалі ў Беларусь у 2011 годзе. Адбывалася гэта перад узняццем пошлін да расійскага ўзроўню. Пры тым, што старыя тарыфы ў 2011 годзе дзейнічалі ўсяго 6 месяцаў, фізасобы паспелі завезці ў Беларусь больш за 250 тысяч аўто з трэціх краін.

За не менш напружаны 2010 год фізасобы завезлі ў Беларусь 192 тысячы аўтамабіляў з Еўропы і ЗША.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: Хутка купляць і прадаваць аўтамабілі трэба будзе па новых правілах. Што зменіцца? 

Скручваюць прабегі, робяць «памылкі» ў VIN і годзе выпуску. Як не даць сябе падмануць пры куплі патрыманага аўто

Каментары

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі17

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіпр забраў грамадзянства ў семярых расійскіх мільярдэраў і членаў іх сем'яў5

Прапагандысты прачыталі новую лекцыю за Лукашэнку пад назвай «Дыктат? Ура!»8

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?4

Авіякампанія, з якой хацелі зрабіць лаўкост-канкурэнта «Белавія», прадае адразу 5 сваіх самалётаў

«У кожнай краіне ўсё залежыць толькі ад беларусаў». У АПК з’явіўся адказны за легалізацыю беларусаў за мяжой5

У Ізраілі памёр чалавек, які пакараў смерцю нацысцкага злачынцу Адольфа Эйхмана5

Уладальніка гродзенскага блога S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі17

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →