Грамадства1212

Ціханоўская разам з членамі Кабінета сустрэлася з міністрам унутраных спраў Польшчы

Святлана Ціханоўская 24 студзеня ў Варшаве сустрэлася з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Каміньскім. Таксама ў сустрэчы бралі ўдзел з польскага боку віцэ-міністр унутраных спраў Барташ Градэцкі, а з беларускага —члены Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, Валерый Сахашчык і Валерый Кавалеўскі.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі наступныя пытанні:

  • спрашчэнне легалізацыі і міграцыйных працэдур для беларусаў. Беларускі бок папрасіў паспрыяць у тым, каб зрабіць працэдуры больш эластычнымі і хуткімі;

  • выдача альтэрнатыўных дакументаў новай Беларусі — каб Польшча падтрымала ініцыятыву, над якой працуюць дэмакратычныя сілы. Гэта дапаможа тысячам беларусаў, якія апынуліся ў Еўропе, не могуць вярнуцца ў Беларусь і не маюць належных дакументаў;

  • падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне;

  • пытанне прыцягнення да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях і вайне ва Украіне;

  • унутраную сітуацыю ў Беларусі, верагоднасць уступлення беларускіх войскаў у вайну і магчымасць падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў.

«Верагоднасць удзелу беларускіх войскаў у вайне паступова павышаецца, а гэта азначае, што вайна можа прыйсці і ў Беларусь.

І вельмі важна каб было ўсведамленне, што сапраўдная перамога Украіны ў вайне патрабуе і вырашэння крызісу ў Беларусі.

Мы разумеем, што толькі вольная, дэмакратычна і еўрапейская Беларусь можа гарантаваць Украіне бяспеку і быць сапраўдным паказальным дзейсным і рэгіянальным партнёрам», — сказала Ціханоўская падчас сустрэчы.

Каментары12

  • даведка
    24.01.2023
    Стыдно как-то, что белорусское правительство в изгнании в полном составе вызвал на ковёр министр Польши.
  • дыпкур'ер
    24.01.2023
    Вось так гэтыя людзі будуюць будучыню Беларусі: пад радай міністра ўнутраных спраў (нават не прэзідэнта) суседняй дзяржавы.
  • Сцяг брыгады
    24.01.2023
    Рыдван з лукам , Мне понравились красивые флаги на фотографии, во что люди одеты даже не было интересно пока ваш коммент не опубликовали

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →