IKEA выкарыстоўвае больш драўніны са Швецыі і краін Балтыі, каб кампенсаваць адсутнасць паставак з Расіі і Беларусі, якіх кампанія пазбягае з-за вайны Масквы ва Украіне.
Па словах менеджара па глабальных пастаўках драўніны і лясной гаспадарцы Inter IKEA Group Ульфа Ёхансана, у IKEA атрымалася замясціць пастаўкі беларускай і расійскай драўніны закупкамі ў іншых краінах, як ён выказаўся, «на вельмі гарачым рынку».
— Польшча, Літва і Швецыя былі трыма найбуйнейшымі пастаўшчыкамі драўніны для кампаніі за апошнія 12 месяцаў да жніўня 2022 года, — указаў Ёхансан.
Акрамя таго, у IKEA плануюць перагледзець стратэгію доўгатэрміновых паставак драўніны, каб знайсці альтэрнатывы Беларусі і Расіі. Таксама гэта ажыццяўляцца адпаведна планам канцэрна па пашырэнні ў краінах Паўднёвай Амерыкі, дзе ў 2022-м адкрыўся першы магазін IKEA.
Раней Беларусь і Расія былі ў дзясятцы найбуйнейшых пастаўшчыкоў драўніны IKEA, займаючы 5% і 6% аб'ёму адпаведна.
Каментары
т.е. древесина из россии и беларуси, но через 3 руки