Спорт44

Юны футбаліст у Баранавічах купіў «сляпому» арбітру акуляры. Не ўсе гэта ацанілі

Кур'ёзны выпадак адбыўся на дзіцячым турніры па міні-футболе, які праходзіў у адной са спартыўных залаў у Баранавічах. Адзін з юных футбалістаў вельмі арыгінальна і дасціпна выказаў нязгоду з працай арбітра, піша «Ганцавіцкі час». Але ці варта такое ўхваляць?

Фота ілюстрацыйнае

Як расказаў у сацыяльных сетках прэс-сакратар футбольнага клуба «Смаргонь» Андрэй Маслоўскі, у сустрэчы дзіцячай каманды гэтага клуба з прадстаўнікамі Баранавічаў вырашалася, хто працягне барацьбу на наступным этапе.

«Апошнія хвіліны гульні з гаспадарамі. 1:1. Наш хлопец выбягае 1 на 1, абводзіць брамніка, але той хапае яго за нагу рукамі і валіць на паркет. Мяч закаціўся за ліцавую.

Суддзя (відавочна мясцовы мужчына) паказвае ўдар ад варот і кажа сакральнае для такіх выпадкаў: «А я не бачыў». Хоць бачылі ўсе ў зале», — піша Андрэй Маслоўскі.

У выніку нічыя вывела баранавіцкую каманду далей, а дзеці са Смаргоні, са слоў Маслоўскага, «забітыя і ў слязах». Ён таксама адзначыў, што

нават трэнер каманды гаспадароў падышоў да суддзі і спытаўся: «Там жа пенальці. Чаго ты?», але арбітр толькі развёў рукамі.

Самае ж цікавае адбылося на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбылася па выніках турніру.

12-гадовы брамнік смаргонскай каманды купіў акуляры і папрасіў арганізатараў спаборніцтваў перадаць гэты прэзент для таго самага суддзі, які на цырымоніі не з'явіўся.

«Гэтыя маладыя беларусы часам па-добраму здзіўляюць», — падсумоўвае Андрэй Маслоўскі.

Аднак у каментарыях да гэтай гісторыі разгарнулася дыскусія. Вядомы футбольны агент Валерый Ісаеў пагадзіўся, што «памылка суддзі ў дзіцячым футболе — бяда», але гэта не падстава для такіх паводзін 12-гадовага гульца. 

«Гульня скончаная, усё засталося на полі. Разбірацца з суддзёй не справа футбаліста, тым больш такога юнага», — лічыць Ісаеў.

У адказ карыстальнік Вадзім Камароўскі здзіўляецца: «Калі ты старэйшы, то табе можна ўсё? Дзіўная пазіцыя, калі шчыра. Ці ў вас прэтэнзія менавіта да 12-гадовага, а 18-гадоваму ўжо можна, ці толькі тым, хто адслужыў, ці тым, хто адседзеў? Дзе ў вас мяжа для магчымасці выказацца? Чыста для сябе, чыста зразумець».

На гэтую заўвагу Валерый Ісаеў запярэчыў больш грунтоўна і адзначыў, што заўвагі па паводзінах падлетка больш не футбольныя: тут пытанне выхавання і інтэлекту.

«Мне здаецца, у такім узросце яшчэ можна паўплываць на ўспрыманне свету. Нельга падобнае рабіць у 18, і ў такім узросце гулец можа зарабіць дыскваліфікацыю. Гэта ўжо правілы футбола, этыка, рэгламенты. Так прынята і я з гэтым згодны: пасля свістка гульня скончаная», — напісаў футбольны агент.

І дадаў: «Падобныя падколкі дарэчныя ў двары і ў піянерскім лагеры: хоць, па-мойму, там ужо ў футбол не гуляюць».

Валерый Ісаеў таксама прыводзіць прыклад дзіцячага хакея: «Ці падабаецца вам, як у хакеі лупяць адзін аднаго дзеці і на трыбунах бацькі? Былі вар'яцкія відэа ў сетках беларускіх. Я пра захаванне рэгламентаў і элементарных нормаў».

Тлумачачы сваю пазіцыю, Ісаеў настойвае: калі б такое зрабіў гулец, які ўжо адбыўся, то да яго былі б ужытыя санкцыі. Менавіта гэта трэба данесці юнаму гульцу: «Не думаю, што хлопец рабіў свой падарунак па-добраму».

Але пасля гэтага выказвання дыскусія вакол учынку юнага футбаліста працягнулася. Вось некаторыя меркаванні:

«Хлопец не плакаў, не істэрыў, не лез біцца і даказваць за межамі поля праўду сваю і няпраўду судзейства, а зрабіў тонка, спакойна і (як па мне) прыгожа. Упор на даросласць і абдуманасць».

«Ён жа не пабег на ўзнагароджанні забіваць яшчэ галы і рабіць падкаты. А працэдура ўзнагароджання гэта што? Не частка турніру? А пасляматчавыя інтэрв'ю — гэта не працяг хіба гульні, толькі ўжо за рамкамі прамавугольніка?»

«Дарослы трэнер, напэўна, павінен спакойна растлумачыць, што лепш кіраўніку каманды разбірацца з судзействам. Цяпер гэта мілы жарт, і калі не падказаць, у далейшым могуць быць праблемы».

«Гэта эмоцыі. Іх дарослым трымаць складана, што пра дзяцей казаць, калі на вачах дзеецца самавольства і ніхто нічога зрабіць не можа…»

Каментары4

  • Абу
    06.02.2023
    "Ведаеце, чаму ў піянераў злёт, а ва ўсіх астатніх - з'езд? Бо ім яшчэ крылы не абрэзалі".
  • Паляшук
    06.02.2023
    Пастаяў за каманду хлопчык, за гэта толькі пахвала. Такія судзейкі ды трэнеры з дзяцінства забіваюць індывідуальнасць, прышчапляюць пакору, а потым агенты ісаевы дзівяцца, што няма моцных яскравых гульцоў у ЧБ, зборнай і вязуць сюды розных сербаў, афрыканцаў, узбекаў (ладна, ужо не вязуць, няма грошай на іх). А колькі гісторый як маладых ламалі дзяды за пракід мяча між ног ці падобныя фінты. Дзіўна, што Ісаеў асуджае беззаконне і гвалт на дзяржаўным узроўні, але практычна такое ж беззаконне ў футболе ледзь не ўхваляе. Гэта ж з'явы аднае прыроды!
    У студзені Валіку Бялькевічу было б 50 гадоў... З такім падыходам функцыянераў да дзіцячага футболу мы падобных Валіку самародкаў ніколі не ўбачым.
  • Vik
    07.02.2023
    Т.е. если судья "засудил" - это нормально, для затюканного взрослого? А если пацан выразил свое отношение по этому поводу, то у него интеллекта не хватает? Да--а так вы долго еще будете "иметь" кактусы, плакать колоться и продолжать. Или кактусы вас.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →